Прадстаўляем новыя пакеты паслуг у папулярнай лінейцы «ЯСНА»

У асартыменце пакетаў паслуг «ЯСНА» з'явіліся новыя тарыфныя планы – «ЯСНА 200 new», «ЯСНА 100 дом + дача» і «ЯСНА 100 прома».

«Ясна 200 new» – выдатны выбар для тых, каму патрэбен надзейны высакахуткасны інтэрнэт і шырокі пералік тэлеканалаў. Пакет уключае ў сябе:

  • доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці 200 Мбіт/с на прыём і 100 Мбіт/с на перадачу;
  • інтэрактыўнае тэлебачанне на ўмовах тарыфнага плана «ZALA: усё ўключана»;
  • тэлефонную сувязь на ўмовах неабмежаванай працягласці злучэнняў па сетцы «Белтэлекам» з дадатковай паслугай вызначэння нумара CLIP.

«ЯСНА 100 дом + дача» – рашэнне для тых, хто хоча карыстацца сучаснымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі дома і камфортна праводзіць час за рысай горада з эфірным тэлебачаннем ZALA.

У пакеце паслуг абанент атрымлівае доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці 100 Мбіт/с на прыём і 50 Мбіт/с на перадачу, нелімітаваны доступ па тэхналогіі Wi-Fi з выкарыстаннем дзейных рэквізітаў – лагіна і пароля, тэлефонную сувязь на ўмовах неабмежаванай працягласці злучэнняў у сетцы «Белтэлекам» з паслугай вызначэння нумара CLIP. Акрамя таго, у пакет уключаны інтэрактыўнае тэлебачанне на ўмовах тарыфнага плана «ZALA: усё ўключана» і эфірнае тэлебачанне ZALA – тарыфны план «Стандарт ТБ».

Пакет паслуг «ЯСНА 100 прома» актуальны для абанентаў, якія не карыстаюцца паслугамі тэлефоннай сувязі. Ён уключае ў сябе доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці 100 Мбіт/с на прыём і 50 Мбіт/с на перадачу, а таксама інтэрактыўнае тэлебачанне на тарыфным плане «ZALA: усё ўключана».

Падключыць пакеты паслуг «ЯСНА» могуць абаненты сеткі GPON. Кошт «ЯСНА 200 new» складае 48 рублёў, «ЯСНА 100 дом + дача» - 50 рублёў, «ЯСНА 100 дом + дача» - 42 рублі.

Перавагі пакетаў паслуг:

  • выгадны кошт: падлучэнне да паслуг у складзе пакета танней, чым па асобнасці;
  • зручнасць: аплата ўсіх паслуг, уключаных у пакет, робіцца на агульны асабовы рахунак.

Па кансультацыю звяртайцеся ў сэрвісныя цэнтры кампаніі «Белтэлекам» або па тэлефоне 123.

Пакінуць оn-line заяўку на падключэнне пакета паслуг можна тут.

Таксама інфармуем, што пакет паслуг «ЯСНА 200» з 1 лютага 2022 года перанесены ў архіў. Гэта азначае, што дзейныя абаненты могуць і надалей працягваць ім карыстацца, аднак новыя абаненты падключыцца да яго не змогуць.