РУП «Белтэлекам» інфармуе аб змяненні тарыфаў на паслугі

З 1 студзеня 2022 года павышаюцца тарыфы на паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт у сярэднім на 4 працэнты ў межах, устаноўленых рэгулятарам у адпаведнасці з заканадаўствам.

Кошт міжнародных тэлефонных злучэнняў, у тым ліку па пропуску трафіку абанентаў сотавай рухомай электрасувязі, паслуг тэлебачання, пакетаў паслуг і іншых паслуг электрасувязі павялічыцца ў сярэднім на 5 працэнтаў.

З абноўленымі тарыфамі можна азнаёміцца тут (уводзяцца з 01.01.2022).