Свята нашага двара разам з «ЯСНА» працягваецца!

Кампанія «Белтэлекам» працягвае ўстанаўліваць сучасныя воркаўт-пляцоўкі і дзіцячыя горкі ў розных кутках Беларусі. Толькі ў восеньскі перыяд адкрылася 10 гульнявых комплексаў.

17 верасня 2022 года, у Дзень народнага адзінства, дзіцячая пляцоўка з'явілася ў г.п. Мір Гродзенскай вобласці. Па традыцыі, нашы калегі арганізавалі вясёлае свята для ўсіх прысутных.

У гэты ж дзень новыя воркаўт-пляцоўкі парадавалі хлопчыкаў і дзяўчынак у Глыбокім Віцебскай вобласці і Століне Брэсцкай вобласці. Тут таксама прайшлі сямейныя святы з конкурсамі, гульнямі і, вядома ж, падарункамі для дзятвы.

У гонар раённага свята «Дажынкі-2022» падарунак ад кампаніі «Белтэлекам» атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі з аграгарадка Янавічы Віцебскай вобласці. Новы гульнявы комплекс «ЯСНА» упрыгожыў мясцовы дзіцячы сад.

Сучасныя дзіцячыя комплексы атрымалі і хлопцы з Гродна. Горкі з лагатыпам «ЯСНА» з'явіліся ў гарадскіх дварах. Цяпер маленькія жыхары змогуць весела і з карысцю для свайго здароўя бавіць час на свежым паветры.

Тут жа, у Гродзенскай вобласці, «Белтэлекам» падарыў гульнявы комплекс маленькім жыхарам Астраўца. У дзень урачыстага адкрыцця дзіцячай горкі на вуліцы Карла Маркса адбылося вясёлае свята. Не засталіся ўбаку і астравецкія ратавальнікі, якія таксама прынялі ўдзел у мерапрыемстве і нагадалі дзецям пастулаты бяспечнай жыццядзейнасці.

Комплекс «ЯСНА» з'явіўся і ў Кобрыне Брэсцкай вобласці. Дзетак забаўлялі героі мультфільма «Шчанячы патруль» і роставыя мядзведзі. Сапраўднае захапленне выклікала ў хлопцаў шоу мыльных бурбалак. Падарунак жыхарам Кобрына ад «Белтэлекама» абавязкова стане ўпадабаным месцам баўлення часу дзяцей і іх бацькоў.

Адкрыццё дзіцячых пляцовак заўсёды праходзіць ярка і весяла. Нашыя калегі запрашаюць дзяцей і іх бацькоў на забаўляльныя праграмы з аніматарамі, конкурсамі і віктарынамі.

У дні восеньскіх канікулаў чарговыя воркаўт-пляцоўкі з'явяцца яшчэ ў двух гарадах Беларусі. 4 лістапада спартовы комплекс адкрыецца ў Старых дарогах, а 7 лістапада – у горадзе Бабруйску.

Запрашаем усіх на Свята нашага двара разам з «ЯСНА». Мы падрыхтавалі для вас вясёлыя конкурсы і сюрпрызы!