У дадатку «Мой горад» упершыню прадстаўлены гарадскі пасёлак!

Першым гарадскім пасёлкам, прадстаўленым у мабільным дадатку «Мой горад (Беларусь)», сталі Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цяпер у жыхароў гэтага населенага пункта з'явіцца зручны доступ да мясцовай інфраструктуры – самых папулярных паслуг і сэрвісаў.

Запуск прыкладання – гэта знамянальная падзея і для Целяхан, і для праекта ў цэлым. Платформа «Мой горад» паспяхова развіваецца ў васьмі гарадах, а 1 верасня эстафету прыняў гарадскі пасёлак на Агінскім канале, дзе таксама рэалізуецца канцэпцыя «разумнага горада».

Старшыня Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр ГРЫЦУК:

– Платформа «Мой горад» мае выдатны патэнцыял для ўмацавання іміджу любога горада, росту яго дзелавой і турыстычнай прывабнасці. Аб'яднанне самых запатрабаваных паслуг, сэрвісаў і бізнес-асяроддзя аднаго населенага пункта ў адзіную сістэму, з якой узаемадзейнічае насельніцтва праз прыкладанне ў інтэрактыўным рэжыме, – вялізны крок да будучыні лічбавых тэхналогій.

Платформа можа даць вельмі карысную ежу для разважанняў і прыняцця рашэнняў кіраўніцтву адміністрацыі, напрыклад, у выглядзе рэйтынгу папулярнасці прадпрыемстваў ці запатрабаванасці паслуг, а таксама вынікаў апытанняў і анкетавання насельніцтва па важных пытаннях. Да таго ж дадатак – выдатны спосаб для мясцовай улады перадаць інфармацыю з першых вуснаў, пачынаючы ад графіка правядзення рамонтных работ і заканчваючы афішай свят.

З дадаткам «Мой горад» мы зможам шырока прэзентаваць свой патэнцыял і арганізаваць эфектыўную камунікацыю з грамадзянамі. Сардэчна запрашаем у дадатак!

На платформе «Мой горад» прадстаўлены практычна ўсе арганізацыі, якія структураваны па відах дзейнасці: адміністрацыя гарадскога пасёлка, прамысловасць, адукацыя, культура, здароўе. Тут сабраны самыя патрэбныя звесткі аб большасці кампаній: іх кантакты і рэжым працы, актуальная інфармацыя аб таварах і паслугах, акцыях і скідках, апошнія навіны і прапановы.

Жыхары і госці Целяхан змогуць выкарыстоўваць рэсурс, каб запісацца на прыём у сельвыканкам, дзяржустанову або школу, даведацца пра рэжым працы магазінаў, выклікаць аварыйную брыгаду і многае іншае. Дастаткова толькі спампаваць дадатак, якi даступны для ўстаноўкі на Android і iOS.

У напаўненні платформы могуць узяць удзел розныя суб'екты гаспадарання. Для ўдзелу неабходна пакінуць заяўку на сайце: moygorod.by або звярнуцца ў сэрвісны цэнтр РУП «Белтэлекам»: г. Івацэвічы, вул. Матросава, 26А, тэл.: +375-1645-92888, market@rusivc.brest.beltelecom.by

Праект распрацаваны ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» і накіраваны на павышэнне камфорту і якасці жыцця гараджан.