Напярэдадні новага навучальнага года «Белтэлекам» традыцыйна далучыўся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым Сэрцам».
Штогод з 1 жніўня па 15 верасня па ўсёй краіне праходзіць збор канцылярскіх і спартыўных прылад, тавараў для дзіцячай творчасці, развіваючых гульняў, навучальных дапаможнікаў, а таксама школьнага адзення і абутку. Калектыў галаўнога падраздзялення «Белтэлекам» падтрымаў ініцыятыву і таксама падрыхтаваў мноства карысных падарункаў да навучальнага года.
31 жніўня прадстаўнікі кампаніі сумесна з першаснай прафсаюзнай арганізацыяй і РГА «Белая Русь» арганізавалі сапраўднае свята для дзяцей Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Цэнтральнага раёна сталіцы.
У святочнай праграме былі вясёлыя гульні, запальныя конкурсы і выступленне аніматараў, якія нікога не пакінулі абыякавымі. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў інтэрактывах, адгадвалі загадкі, танцавалі і спаборнічалі ў спрыце. Атмасфера радасці і смеху панавала на працягу ўсяго мерапрыемства.
Рабяты атрымалі ў падарунак усё самае неабходнае да 1 верасня. Але самым каштоўным стаў зарад выдатнага настрою перад новым навучальным годам.
Дарыць радасць, цяпло і ўвагу - гэта тое, што нас натхняе і аб'ядноўвае. Дзякуем усім супрацоўнікам, якія далучыліся да акцыі. Жадаем дзецям вучыцца з вялікім задавальненнем, лёгка асвойваць новыя веды і атрымліваць толькі выдатныя адзнакі.