У ZALA IPTV і SMART ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

Паважаныя абаненты!

 

23 снежня 2019 года ў складзе пашыраных і базавых пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, а таксама ў складзе «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалася тэставая трансляцыя тэлеканала "НТВ Стиль».

 

Акрамя таго, у складзе дадатковага тэматычнага пакета «Начны» ZALA IPTV у рэжыме тэставага вяшчання пачаў транслявацца тэлеканал «Barely Legal».

 

Прыемнага прагляду!

 

«НТВ Стиль» - кругласутачны канал пра стыль жыцця. У эфіры прадстаўлены праграмы аб падарожжах, дызайне, рамонце і ўладкаванні жылля, кулінарныя, гастранамічныя, спажывецкія шоу, перадачы пра здаровы лад жыцця і псіхалогію, дакументальныя праекты. Сярод іх - «Кватэрнае пытанне», «Дачны адказ», «Паедзем, паямо!», «Іх норавы», «Жаночы погляд», «Я худнею» і інш.

 

«Barely Legal» - канал для гледачоў старэйшых за 18 гадоў.