У ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

17 ліпеня 2023 года ў ZALA пачалося вяшчанне новых тэставых тэлеканалаў.

У пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 116-й кнопцы арганізавана трансляцыя канала «Рускі экстрым».

«Рускі экстрым» – гэта спартыўна-забаўляльны тэлеканал, прысвечаны розным відам экстрэмальнага спорту, падарожжам і актыўнаму адпачынку. Акрамя гэтага ў сетцы канала дынамічнае і відовішчнае мастацкае кіно жанру экшн.

У дадатковым пакеце «Начны» і пашыраных пакетах ZALA IPTV і SMART ZALA на кнопцы 164 з'явіўся тэлеканал CANDY.

CANDY – тэлеканал для аўдыторыі «18 +».

Трансляцыя тэставага тэлеканала «Тэатр» спыняецца.