У ZALA з'явіўся новы дзіцячы тэлеканал

25 верасня 2023 года ў пашыраным і базавым пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 107-й кнопцы пачалося вяшчанне тэставага канала «Дзіцячы».

«Дзіцячы» – сучасны тэлеканал для дзяцей. У эфіры як замежныя, так і айчынныя мультсерыялы, а таксама пазнавальна-забаўляльныя перадачы ўласнай вытворчасці. Універсальны, сучасны, бяспечны, вясёлы, адукацыйны!

Прыемнага прагляду.