У ZALA з'явіўся новы тэлеканал

Паважаныя абаненты!

18 кастрычніка 2022 года ў дадатковым тэматычным пакеце «На канапе», пашыраных пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 148-й кнопцы пачалося вяшчанне тэлеканала «Смайлік».

«Смайлік» – дзіцячы тэлеканал, напоўнены пазнавальным, развіваючым і забаўляльным кантэнтам. Тэлевяшчанне насычана яркімі вобразамі з любімых казак, якія нясуць задачу навучыць, абудзіць цікавасць да навукі і навакольнага свету. Займальныя шоу, падарожжы і эксперыменты адкрыюць загадкі, якія ўтойваюцца на кожным кроку, а творчыя майстар-класы пададуць свежыя ідэі для развіцця базавых навыкаў і дробнай маторыкі. У эфіры няма доўгіх складаных перадач. Усе яны створаны ў кароткім фармаце, максімальна даступна і прывабна для дзяцей ад 3 да 12 гадоў. Проста уключыце тэлеканал і адкрыйце захапляльны свет свайму дзіцяці!

Прыемнага прагляду!