З надыходам лета прыходзіць час частай уборкі: пяску і пылу на падлозе становіцца больш, вокны даводзіцца мыць часцей, яшчэ не варта забываць і пра вільготную ўборку. Справіцца з гэтым хутчэй і больш эфектыўна вам дапамогуць сучасныя гаджэты для ўборкі! Прапануем падборку самых цікавых прылад, якія даступныя ў «Белтэлекаме» на выгадных умовах – у растэрміноўку і без першапачатковага плацяжу.
Навінкі
На shop.beltelecom.by прадстаўлены шэраг мадэляў вертыкальных пыласосаў Xiaomi. Бесправадны вертыкальны пыласос – выдатны памагаты ва ўборцы як хаты, так і ўдалечыні ад разетак: на дачы, у аўтамабілі і гаражы.
Xiaomi Vacuum Cleaner G9 Plus– універсальны вертыкальны пыласос з магутным рухавіком і трыма рэжымамі працы для эфектыўнай штодзённай уборкі ў розных умовах. Ён укамплектаваны трыма насадкамі для розных тыпаў уборкі. Асноўная электрычная насадка падыходзіць для большасці паверхняў, уключаючы драўляную падлогу і дываны. Электрычная міні-шчотка дапаможа ачысціць мэблю, салон аўтамабіля і шторы. А з дапамогай шчыліннай насадкі вы зможаце лёгка дабрацца ў цяжкадаступныя месцы. Кошт Xiaomi Vacuum Cleaner G9 Plus пры куплі ў растэрміноўку на 18 месяцаў складзе 39,4 рублёў у месяц.