Віншуем вас з Новым годам і Калядамі!

Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Віншуем вас з Новым годам і Калядамі!

У 2021 годзе «Белтэлекам» працягваў развіццё тэлекамунікацыйнай інфраструктуры, укараняў новыя тэхналогіі і лічбавыя праекты, паляпшаў якасць і сэрвіс. Шматтысячны калектыў прадпрыемства працаваў для таго, каб сучасныя паслугі сувязі сталі даступнымі ў кожным кутку нашай краіны.

Дзякуем усім калегам, дзелавым партнёрам і, вядома, кліентам за супрацоўніцтва і давер. Сумеснымі намаганнямі мы раскрываем свой патэнцыял і заваёўваем новыя вяршыні. Самыя цёплыя віншаванні адрасуем нашым дарагім ветэранам.

Сябры! Шчыра жадаем, каб у наступным годзе здзейсніліся ўсе вашыя планы і мары. Няхай гэтыя цудоўныя святы падораць радасць, добры настрой і душэўную цеплыню. Поспехаў ва ўсіх справах, высокіх прафесійных дасягненняў, моцнага здароўя, міру і дабра вам і вашым блізкім!

З павагай, ваш «Белтэлекам»