«ЯСНА» - нас мільён! «Белтэлекам» дорыць падарункі дзяўчынкам з імем Ясна

«Белтэлекам» падключыў мільённага абанента пакетаў паслуг «ЯСНА»! Гэта значнае дасягненне для кампаніі.

У гонар святочнай падзеі сюрпрыз чакае сем"і, у якіх растуць дзяўчынкі з цёплым і светлым славянскім імем Ясна. Дзень нараджэння брэнда «ЯСНА» - 15 красавіка 2016 года, і ўсім маленькім з імем Ясна, якія з"явіліся на свет пасля гэтай даты, прыгатаваны ва падарунак яркі дзіцячы ровар «ЯСНА». Бацькоў дачок з такім выдатным імем таксама чакае спецыяльная прапанова на пакет паслуг «ЯСНА 100».

Падарунак можна атрымаць да 31 снежня 2019 года. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў сэрвісныя цэнтры РУП «Белтэлекам» у вашым горадзе ці пішыце нам у афіцыйных супольнасцях ў сацсетках: ВКонтакте, Facebook, Одноклассники, Twitter, Instagram.