«ЯСНАе TV» прадстаўляе новы спартыўны праект

Тэлевізійны сезон на «ЯСНАе TV» стартуе з прэм'еры! Тэлеканал пакажа новы спартыўны праект «Ясна аб міні-футболе».

Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Сяргей Туромша:

- Усяго за год тэлеканал стаў вядомы прыхільнікам спорту і в і давочна заваяваў сваю аўдыторыю. Разам з папулярнымі футбольнымі і хакейнымі трансляцыямі мы робім стаўку і на нішавыя турніры, напрыклад, па кіберспорце. Мы хочам аб'яднаць шырокае кола заўзятараў, прапаноўваючы самы разнастайны спартыўны кантэнт - ад прамых трансляцый топавых матчаў да навін і анал ітыкі. У сетцы вяшчання нашага тэлеканала ўжо з'явіліся праграмы ўласнай вытворчасці . Теперь да іх дадасца штотыднёвая перадача «Ясна аб міні-футболе».

 

«Ясна аб міні-футболе» - праграма пра самую дынамічную гульню з мячом. Творчая каманда кажа «не» класічнай падачы матэрыялу. Галы, ачкі, секунды важныя, але куды важней эмоцыі, невідавочныя нюансы і антураж.

Мы прапануем рэпартажы з лепшых матчаў, пазнаёмім са знакавымі персонамі і закулісным жыццём клубаў. І вядома ж - аналітычны падыход, экспертны разбор нюансаў гульні. Заўзятары, дзіцячыя школы, інтэрактыў з тэлегледачамі, гумар, шмат гумару - праграма «Ясна аб міні-футболе» разлічана на самую шырокую аўдыторыю.

Першы эфір ужо ў бліжэйшы аўторак, 8 верасня. Уключайце «ЯСНАе TV» у 21.00!

Анонс прагарамы