«ЯСНАе TV» упершыню пакажа турнір МЭТА'20 ў дысцыпліне FIFA 20

24 мая ў прамым эфіры тэлеканал «ЯСНАе TV» пакажа відовішчны кіберспартыўны турнір па футболе МЭТА'20. FIFA 20.

Па выніках адкрытых онлайн-кваліфікацый, якія праходзілі 16-21 мая, вызначылася васьмёрка ўдзельнікаў групавога этапу. Яшчэ восем гульцоў арганізатары запрасілі асабіста. Такім чынам, у фінальнай стадыі спаборніцтваў прымуць удзел 16 чалавек.

У групавым этапе удзельнікаў падзеляць на чатыры групы. У плэй-оф выйдуць толькі тыя з іх, хто зойме першыя і другія месцы ў сваіх квартэтах - усяго восем чалавек.

Прызавы фонд МЭТА'20. FIFA 20 складае 1100 беларускіх рублёў і будзе размеркаваны паміж удзельнікамі, якія занялі 1-3 месцы. Пераможца атрымае 550 рублёў.

Сачыце за віртуальнымі футбольнымі бітвамі МЭТА'20. FIFA 20 на тэлеканале «ЯСНАе TV»! У прамым эфіры - больш за тры гадзіны захапляльных удараў па варотах, яркіх сейваў, вострых пасоў з прафесійнымі каментарамі, кадрамі з закулісся, інтэрв'ю з гульцамі.

Пачатак трансляцыі - 13.45.

Тэлеканал « ЯСНАе TV» даступны ў складзе пакетаў тэлебачання ZALA, а таксама ў сетках іншых аператараў тэлебачання.