З 75-годдзем Вялікай Перамогі!

9 Мая мы адзначаем 75 гадоў Вялікай Перамогі!

Для многіх пакаленняў гэтае свяшчэннае свята назаўжды застанецца сімвалам мужнасці і гераізму, сілы духу і веры ў Перамогу.

З пачуццём глыбокай удзячнасці мы схіляемся перад стойкасцю і адвагай ветэранаў і дзякуем за 75 мірных гадоў. Подзвіг старэйшага пакалення навечна застанецца ў нашых сэрцах. Мы ніколі не забудзем жахлівых урокаў вайны і будзем шанаваць памяць тых, хто не вярнуўся з франтоў.

Дарагія ветэраны! Вы абаранілі права на мірнае жыццё, аднавілі з руін гарады і вёскі. А мы абяцаем зрабіць усё магчымае, каб захаваць мір і памножыць Вашы працоўныя дасягненні і поспехі.

Ад усёй душы жадаем Вам бадзёрасці духу і выдатнага настрою! Хай над намі заўсёды будзе светлае бясхмарнае неба, а кожны мірны дзень прыносіць радасць.

Моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, сямейнага цяпла і шчасця!