Змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA

Паважаныя абаненты!

З 19 сакавіка 2019 года пачынаецца трансляцыя тэставага тэлевізійнага канала NickToons у складзе дадатковага тэматычнага пакета «Дзіцячы» і пашыраных пакетаў ZALA IPTV.

Вяшчанне тэставага тэлеканала Extreme Sports спыняецца.

NickToons – дзяцячы тэлеканал, які ўваходзіць у сямейства тэлеканалаў Nickelodeon. Тэлеканал прызначаны хлопчыкам і дзяўчынкам ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў. Штогод у эфіры даступныя больш за 600 гадзін мультсерыялаў, уключаючы да 200 новых эпізодаў. Сярод іх: «Кунг-фу Панда», «Пінгвіны з Мадагаскара», «Монстры супраць прышэльцаў», «Гэй, Арнольд!», «Аватар: легенда аб Аанге» і «Аватар: легенда аб Корры» і інш.