Змяняецца напаўненне пакетаў ZALA

Паважаныя абаненты!

1 ліпеня пачынаецца вяшчанне тэлеканалаў «Інтэкс» для абанентаў Брэсцкай вобласці і тэлеканала «Гомель ТВ» для абанентаў Гомельскай вобласці ў складзе базавых і пашыраных пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.

Жадаем прыемнага прагляду!

«Інтэкс» - рэгіянальны тэлеканал. У праграме перадач - «Навіны», якія выходзяць штодня двойчы ў вячэрні час з ранішнім паўторам, суботняя перадача «7 дней», якая адлюстроўвае галоўныя падзеі тыдня, а таксама «Рэгіён». Па чацвяргах у эфір выходзіць праграма «Госць студыі», па нядзельных днях - «Святло праваслаўя».

У праграме тэлеканала «Гомель ТВ» вы знойдзеце інфармацыйныя, аналітычныя, публіцыстычныя, культурна-асветныя, адукацыйныя, дзіцячыя, спартыўныя, музычныя, забаўляльныя і духоўна-асветніцкія перадачы, а таксама мастацкія (гульнявыя) і дакументальныя кінафільмы.