Змяняецца напаўненне тэлеканалаў у ZALA

З 29 красавіка 2023 г. у пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 115-й кнопцы пачалося вяшчанне тэлеканала «Удар».

Тэлеканал «Удар» прысвечаны кулачным паядынкам, кікбоксінгу і боксу. У аснове эфірнай сеткі шырокая лінейка адзінаборстваў ад вядучых расійскіх і сусветных прамоўшэнаў, а таксама кантэнт поп-MMA.

Інфармуем таксама, што з 1 траўня па рашэнні праваўладальнікаў спыняецца вяшчанне тэлеканалаў «ВТВ», «FILMUADRAMA», «Timeless Dizi Channel» у пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.