Папярэдняя, страціўшая сілу, версія (дзеючая да 1 жніўня 2017 г.)

Парадак аказання паслугі «Аб'яднанне карпаратыўных сетак па IP пратаколу (VPN)»

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Наступны дакумент устанаўлівае парадак узаемаадносін паміж Рэспубліканскім Унітарным Прадпрыемствам электрасувязі «Белтэлекам» (далей - «Аператар») і асобамі (Абанентамі, Асноўнымі абанентамі), якія заказалі або выкарыстоўваюць паслугу «Аб'яднанне карпаратыўных сетак па IP-пратаколу (VPN)» (далей - «паслугу VPN»), якая прадастаўляецца Аператарам.
1.2. Паслуга VPN прадастаўляецца Аператарам на падставе Ліцэнзіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь № 02140/0184042 ад 20.08.2004 г. (са зменамі ад 08.11.2005 г.) згодна з Тэхнічнымі патрабаваннямі да паслугі аб'яднання карпаратыўных сетак па IP пратаколе.
1.3. Паслуга VPN прадастаўляецца на дагаворнай аснове ў наступных варыянтах:
1 варыянт. Аб'яднанне па IP-пратаколу тэрытарыяльна аддаленых карпаратыўных сетак і кропак падлучэння супрацоўнікаў адной юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка;
2 варыянт. Аб'яднанне па IP-пратаколу карпаратыўных сетак розных юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў.
1.4. Абанентам, якія маюць ліцэнзію Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на прадастаўленне паслуг перадачы дадзеных, паслуга VPN прадастаўляецца толькі для аб'яднання вузлоў уласнай сеткі перадачы дадзеных на мясцовым (гарадскім) узроўні.
Для Абанентаў, якія маюць ліцэнзію Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на прадастаўленне паслуг перадачы дадзеных і выконваюць Дзяржаўныя праграмы рэспубліканскага ўзроўню, паслуга прадастаўляецца ў адпаведнасці з пунктам 1.3. Функцыі Абанента па выкананні Дзяржаўных праграм рэспубліканскага ўзроўню павінны быць пацверджаны адпаведнымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.
1.5. Узаемныя абавязкі Аператара і Абанента, Аператара і Асноўнага абанента ўсталёўваюцца ў дагаворах аб прадастаўленні паслугі VPN.
1.6. Паслуга VPN прадастаўляецца абаненту пры наяўнасці ў апошняга сертыфікаванага ва ўстаноўленым парадку ў Рэспубліцы Беларусь абсталявання перадачы дадзеных.
1.7. Паслуга VPN не з'яўляецца патэнцыйна небяспечнай для жыцця, здароўя і спадчыннасці чалавека, маёмасці і навакольнага асяроддзя.
1.8. Дадзены парадак распрацаваны ў дадатак да Правіл аказання паслуг электрасувязі (зацв. Пастановай Савета Міністраў РБ 17.08.06 № 1055).

2. ТЭРМІНЫ, АЗНАЧЭННІ, СКАРАЧЭННІ
2.1. У дадзеным Парадку прымяняюцца наступныя тэрміны з адпаведнымі азначэннямі:
Абанент - юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, якая заключыла з Аператарам дагавор на прадастаўленне паслугі VPN:
- для аб'яднання карпаратыўных сетак філіялаў, даччыных, падведамных прадпрыемстваў і кропак падлучэння супрацоўнікаў прадпрыемства/арганiзацыi па IP пратаколе (пры прадастаўленні паслугі VPN па 1 варыянту);
- для далучэння па IP-пратаколу да карпаратыўнай сеткі іншай юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка (пры прадастаўленні паслугі VPN па 2 варыянту).
Асноўны абанент - юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, які заключыў дагавор з Аператарам на прадастаўленне паслугі VPN, які выступае асноўным заказчыкам і каардынатарам работ пры аб'яднанні карпаратыўных сетак Абанентаў, які выконвае сумесна з Аператарам усе работы па канструяванню і наладзе аб'яднанай карпаратыўнай сеткі.
Паслуга аб'яднання карпаратыўных сетак па IP пратаколе - паслуга аб'яднання тэрытарыяльна разрозненых сетак перадачы дадзеных у адзіную сетку перадачы дадзеных з выкарыстаннем віртуальных каналаў, арганізаваных на базе сеткі перадачы дадзеных Аператара.
Паслуга электрасувязі - вынік непасрэднага ўзаемадзеяння аператара сеткі электрасувязі або пастаўшчыка паслуг электрасувязі і карыстальніка, а таксама ўласнай дзейнасці аператара сеткі электрасувязі або пастаўшчыка паслуг электрасувязі па прыёме, апрацоўцы, перадачы і дастаўцы паведамленняў і сігналаў электрасувязі карыстальніка.
2.2. У дадзеным Парадку прымяняюцца наступныя скарачэнні:
СПД - сетка перадачы даных РУП "Белтэлекам";
IP - Internet-пратакол (пратакол сеткавага ўзроўню са стэка пратаколаў TCP / IP);
VPN (Virtual Private Network) - віртуальная прыватная сетка.

3. АКТЫВИЗАЦЫЯ ПАСЛУГ, АКАЗАННЕ ПАСЛУГ
3.1. Для атрымання Паслугі VPN патэнцыйнаму абаненту неабходна накіраваць на адрас Аператара запыт на аказанне паслугі з інфармацыяй пра колькасць кропак падлучэння, адрасах, тэлефонах і жаданых хуткасцях падключэння.
Пры аб'яднанні карпаратыўных сетак розных юрыдычных асоб неабходна наяўнасць пісьмовай заявы Асноўнага абанента і Абанентаў - удзельніц сеткі.
3.2. Аператар выконвае неабходныя мерапрыемствы па ўстанаўленні тэхнічнай магчымасці прадастаўлення паслугі.
3.3. Пасля ўстанаўлення тэхнічнай магчымасці аб'яднання карпаратыўнай сеткі, спецыяліст Аператара ажыццяўляе разлік аднаразовых і штомесячных плацяжоў і інфармуе абанента аб кошце паслуг. У выпадку ўзнікнення змяненняў у частцы колькасці кропак і хуткасцяў падлучэння, спецыяліст Аператара інфармуе Абанента і/або Асноўнага абанента аб тым, у якім аб'ёме можа быць прадастаўлена паслуга, і рашэнне аб падключэнні прымаецца Абанентам і/або Асноўным абанентам.
3.4. Пры наяўнасці ў Аператара тэхнічнай магчымасці прадастаўлення паслугі VPN і пасля паспяховага правядзення тэсціравання паслугі:
- заключаецца дагавор на прадастаўленне паслугі;
- праводзіцца блакіроўка паслугі на тэрмін да падпісання дагавора на прадастаўленне паслугі, але не больш за 5-і дзён [1];
3.5. Дагавор на прадастаўленне паслугі VPN заключаецца тэрмінам на адзін год з пралангацыяй на наступны год да моманту спынення яго адным з бакоў.
3.6. Працэдура заключэння Дагавора на прадастаўленне паслугі VPN выконваецца згодна з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў Аператара ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4. ПРАДАСТАЎЛЕННЕ І СПЫНЕННЕ ПРАДАСТАЎЛЕННЯ ДОСТУПУ ДА ПАСЛУГІ
4.1.Паслуга VPN становіцца даступнай абаненту пасля правядзення тэсціравання і заключэння дагавора на прадастаўленне паслугі.
4.2. Паслуга VPN даступная абаненту кругласутачна.
4.3. У выпадку несвоечасовай аплаты паслугі VPN у дачыненні да абанента прымяняецца часовае спыненне доступу да паслугі VPN да поўнага пагашэння запазычанасці.
4.4. Поўнае спыненне прадастаўлення абаненту паслугі VPN ажыццяўляецца пасля скасавання дагавора на прадастаўленне паслуг.
5. АПЛАТА ПАСЛУГ
5.1. Аплата паслугі VPN ажыццяўляецца абанентам на ўмовах i ў тэрмiны, вызначаныя дагаворам на прадастаўленне паслуг, у адпаведнасці з зацверджаным Аператарам прэйскурантам.

6. ТЭХНІЧНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ І ПАДТРЫМКА АБАНЕНТАЎ
6.1. Планавае тэхнічнае абслугоўванне
6.1.1. Аператар плануе і ажыццяўляе  перыядычнае тэсціраванне, настройку і рамонт абсталявання СПД, неабходныя для забеспячэння зацверджаных паказчыкаў якасці паслугі VPN, якая прадастаўляецца.
6.1.2. Планавыя перапынкі прадастаўлення паслугі VPN абумоўлены неабходнасцю правядзення:
- перыядычных планава-прафілактычных работ на СПД;
- работ па рэконфігураціі і/або павелічэнню прапускной здольнасці каналаў падлучэння абсталявання абанента паслугі VPN да СПД.
6.2. Служба тэхнічнай падтрымкі абанентаў
6.2.1. Служба тэхнічнай падтрымкі абанентаў паслугі VPN функцыянуе на базе службаў СПД Аператара.
6.2.2. Зварот да службы тэхнічнай падтрымкі абанентаў паслугі VPN ажыццяўляецца па тэлефонных нумарах, пазначаных у дагаворы на прадастаўленне паслугі.
6.2.3. Заяўкі аб тэхнічных няспраўнасцях, якія ўзнікаюць у працэсе прадастаўлення паслугі VPN, рэгіструюцца персаналам службы тэхнічнай падтрымкі абанентаў у Журнале ўліку заявак і пашкоджанняў.
6.2.4. У адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку ўліку заяў пра пашкоджанні і ліквідацыю пашкоджанняў на гарадскіх і сельскіх тэлефонных сетках, зацверджанай Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі РБ 03.01.2005 г. абаненты паслугі VPN уключаны ў спіс асабліва важных абанентаў і для дадзенай катэгорыі абанентаў тэрмін ліквідацыі пашкоджанняў складае 24 гадзіны.

7. ПРАД'ЯЎЛЕННЕ ПРЭТЭНЗІЙ, ВЫРАШЭННЕ РОЗНАГАЛОССЯЎ
7.1. Пры невыкананнi або неналежным выкананнi Аператарам абумоўленых у дагаворы на прадастаўленне паслугі VPN абавязацельстваў, абанент паслугі VPN мае права прад'явiць Аператару рэкламацыю ў пісьмовым выглядзе.
7.2. Аператар разглядае прэтэнзіі абанента паслугі VPN ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, і згодна з патрабаваннямі стандартаў прадпрыемства па разглядзе зваротаў карыстальнікаў.
7.3. Рознагалоссі, звязаныя з дагаворам, якія не могуць быць вырашаныя бакамі шляхам перамоваў, а таксама ў парадку разгляду прэтэнзій, разглядаюцца ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


8. УНЯСЕННЕ ЗМЯНЕННЯЎ І ЎВЯДЗЕННЕ Ў ДЗЕЯННЕ ПАРАДКУ
8.1. НаступныПарадак устанаўліваецца Аператарам самастойна.
8.2. Аператар мае права па сваім меркаванні ўносіць змены (дапаўненні) у дадзены Парадак, публікуючы дадзены Парадак і апавяшчэнні аб унесеных зменах і/або дапаўненнях на web-серверы Аператара www.beltelecom.by.
8.3. Гэты Парадак уступае ў сілу з моманту яго зацвярджэння Аператарам.

[1] пры адмове ад падпісання дагавора карпаратыўная сетка, арганізаваная Аператарам па заяўцы патэнцыйнага кліента, расфарміроўваецца