Пра афармленне першасных уліковых дакументаў

Паважаныя абаненты!

У адпаведнасці з Пастановай Міністэрства фінансаў  Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2018 г. №13 «Аб аднаасобным складанні першасных уліковых дакументаў» у рэдакцыі Пастаноў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 10.08.2018 №58 і ад 06.08.2020 №33, дапускаецца аднаасобнае афармленне першасных уліковых дакументаў па работах (паслугах) у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі.

У гэтай сувязі РУП «Белтэлекам» інфармуе аб унясенні змяненняў ва ўсе Дагаворы/Дадаткi аб аказанні паслуг электрасувязі, заключаныя з абанентамі (юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі), шляхам дапаўнення раздзела па разліках пунктам наступнага зместу:

«Першасныя ўліковыя дакументы, якія пацвярджаюць аказанне паслуг па сапраўднаму дагавору, кожны з бакоў афармляе аднаасобна (на падставе прадстаўленай інфармацыі па рахунку-фактуры аб аказаных паслугах)».

Змяненні ўступаюць у сілу з 01.02.2021 і распаўсюджваюць сваё дзеянне з 13.06.2018.