Зручны званок з таксафона

Паслуга «Зручны званок з таксафона» - магчымасць ажыццяўлння тэлефоннай размовы за кошт выкліканага абанента. Кожны жадаючы мае магчымасць патэлефанаваць з таксафона бясплатна абаненту тэлефоннай сеткі агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выхада на сеткі іншых аператараў). Заказ размовы ажыцяўляецца па кодзе «8-11» праз аператара «Белтэлекам». Аператар папярэджвае выкліканага абанента, што яму паступіў званок з таксафона за кошт выкліканага  боку, і, у тым выпадку, калі абанент згодны, робіцца злучэнне. Сістэма разлікаў пры гэтым вельмі прастая – выкліканы абанент напрыканцы месяца атрымлівае рахунак за паслугі сувязі, у які будзе ўключаны кошт размоў па таксафоне.

Зручны званок з таксафона, руб.: Тэлефоннае злучэнне (унутрыгарадское, унутрыабласное, унутрырэспубліканскае) з аплатай за кошт выкліканага абанента.

Тарыф на паслугу «Зручны званок з таксафона» для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)

Уводзяцца з 25 красавiка 2022 года

№ п/п

Найменне паслугі

Тарыф з улікам падатку на даданую вартасць, рублёў

1

Зручны званок з таксафона

 

2

тэлефоннае злучэнне (мясцовае, міжгародняе) з аплатай за кошт выкліканага абанента, за хвіліну

0,25