Віцебская вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

17.12.2021 з 09.15 да 17.15 на тэрыторыі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Крупскі абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Культура, Сталіца, Мінская хваля.

Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX3 будзе ажыццяўляцца на новай частаце  546МГц.

Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады. У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыкаў будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.