Віцебская вобласць. Работы на сетцы перадачы даных г. Чашнікі, г. Дуброўна, Пастаўскага раёна, Віцебскага раёна.

8 верасня 2020 года з 01:00 да 06:00 у сувязі з работамі будзе перапынак да 1 гадзіны паслуг сеткі перадачы даных (byfly на правадных сетках доступу, на сетцы доступу Home Wi-Fi, ZALA, VPN, тэлефанія IMS, відэакантроль) у часткі абанентаў г. Чашнікі нумарацыяй 8-02133-6хххx (IMS), в. Муляры Пастаўскага раёна нумарацыяй 8-02155-2хххх (IMS), г. Дуброўна нумарацыяй 8-02137-5хххх (IMS), аг. Вярхоў’е і в. Яроміна Віцебскага раёна нумарацыяй 8-0212-6ххxхх (IMS), падлучаных па тэхналогіі ADSL, GPON.

Пры адсутнасці тэлефаніі доступ да экстраных службаў 101, 102, 103, 104, 112 магчымы з тэлефонаў мабільных аператараў.

Даведкі па тэлефоне 123.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.