Адкрываем выставачны сезон: «Белтэлекам» прыме ўдзел у BUDEXPO-2024

Сезон выставачных мерапрыемстваў «Белтэлекам» па традыцыі пачынае з Міжнароднай архітэктурна-будаўнічай выставы BUDEXPO. У гэтым годзе яна пройдзе ў Мінску з 27 па 29 сакавіка.

Ужо ў 26-ы раз BUDEXPO аб'яднае лідэраў будаўнічай індустрыі, якія прадэманструюць свае дасягненні ў самых розных кірунках – ад інструментаў і тэхнікі да актуальнай архітэктуры і камфортнага жылля. Вядучыя беларускія кампаніі і замежныя партнёры абмяняюцца вопытам, абмяркуюць трэнды і інавацыі ў будаўніцтве, прэзентуюць свае паслугі і прадукцыю патэнцыйным партнёрам і кліентам.

«Белтэлекам» прадставіць гасцям і ўдзельнікам BUDEXPO уласную экспазіцыю, аснову якой складуць комплексныя лічбавыя праекты для эфектыўнага бізнесу і камфортнага пражывання.

Адзін з паспяховых кейсаў кампаніі – «Відэакантроль». Гэта зручны спосаб павышэння бяспекі і выдаленага кантролю за жылымі дамамі, офісамі ці прамысловымі памяшканнямі. Прадастаўляецца як цалкам гатовы сэрвіс – ад індывідуальнага запыту да поўнай рэалізацыі і тэхнічнай падтрымкі. На сваім смартфоне ці іншай прыладзе карыстач атрымлівае кругласутачны доступ да відэа з камер у рэжыме рэальнага часу або да запісаў архіва.

Актуальная прапанова ў вясновы час – «Відэакантроль дом лайт», тарыфны план для ўладальнікаў дач і прыватных дамоў (пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці), якія хочуць арганізаваць відэаманіторынг ўнутры памяшкання або ў двары. Спецыялісты кампаніі правядуць абследаванне тэрыторыі прыватнага дома і прапануюць, дзе лепш устанавіць відэакамеры. Пасля ўзгаднення схемы іх размяшчэння будуць пракладзены неабходныя камунікацыі і ўстаноўлена абсталяванне для паслугі. У выпадку, калі ў жыхароў ужо ёсць уласная камера, але спатрэбіліся дадатковыя, усе прылады могуць быць аб'яднаны ў агульную сістэму відэакантролю з хмарным захоўваннем відэаінфармацыі.

Наведвальнікі выстаўкі змогуць пазнаёміцца з функцыяналам паслугі «Відэакантроль», ацаніць яе інтэрфейс, атрымаць кансультацыю і выбраць аптымальнае рашэнне.

На экспазіцыі таксама будуць дэманстравацца самыя запатрабаваныя рашэнні для карпаратыўнага сегмента: паслугі хостынгу, «Воблачная АТС», «Стварэнне і абслугоўванне лакальнай вылічальнай сеткі» і інш.

Сёння «Белтэлекам» прапануе дзясяткі паслуг «пад ключ» з улікам індывідуальных задач і запатрабаванняў заказчыкаў. Аб усіх навінках і папулярных прапановах адмыслоўцы кампаніі раскажуць на выставе BUDEXPO-2024.

Мерапрыемства пройдзе ў выставачным цэнтры «БелЭкспа» па праспекце Пераможцаў, 14.

Да сустрэчы на BUDEXPO-2024!

Фотарэпартажы з выставы – у нашым Тэлеграм-канале. Далучайцеся, каб быць у курсе!