«Белтэлекам» адкрыў амфітэатр у дзіцячым лагеры «Крынічка»

«Белтэлекам» адкрыў амфітэатр у дзіцячым лагеры «Крынічка»

 

16 чэрвеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Крынічка» філіяла «МГТС» РУП «Белтэлекам» урачыста адкрыты летні амфітэатр. Чырвоную стужку перарэзалі міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Ніна Гаўрылава і генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня.

 

Канстанцін Шульган:

 

- «Крынічка» - адзін з лепшых дзіцячых аздараўленчых лагераў у Беларусі. Гэта сучасны комплекс, які ўражвае і дызайнам, і функцыянальнасцю. Сёння «Белтэлекам» дынамічна развіваецца. Маштабная рэканструкцыя лагера - яркі прыклад таго, як прадпрыемства робіць унёсак у будучыню, у нашых дзяцей. Летні амфітэатр і шматлікія спартыўныя пляцоўкі дазволяць праводзіць самыя розныя мерапрыемствы, якія аб'яднаюць рабят.

 

Міністр таксама адзначыў, што стварэнне ўмоў для дзіцячага адпачынку, творчага развіцця і заняткаў спортам - неацэнная праца на перспектыву.

 

Ніна Гаўрылава:

 

- Добрыя, цёплыя ўспаміны аб праведзеным леце - гэта самае галоўнае, што мы можам падарыць нашым дзецям. Летнія вакацыі - цэлае жыццё, напоўненая радасцю і ўсмешкамі. Усе дзеці вельмі таленавітыя, і тут кожны зможа праявіць сябе, раскрыць свае здольнасці. Са свайго боку, Беларускі прафсаюз работнікаў сувязі запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак прыняць удзел у творчым конкурсе «Сузор'е талентаў», мастацкім пленэры «Які цудоўны гэты свет» і многіх іншых праектах.

 

Ніна Гаўрылава адзначыла вялікую працу, якая праведзена ў лагеры, і ўручыла юбілейны медаль «115 гадоў прафсаюзнаму Руху Беларусi» дырэктару лагера «Крынічка» Генадзю Ружэнка.

 

Юрый Петручэня:

 

- Адкрыццё сучаснай летняй эстрады - падарунак да пачатку аздараўленчага сезона. Гэта яшчэ адна значная падзея ў шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю кампаніі «Белтэлекам». Інфраструктура лагера пастаянна абнаўляецца. У 2019 году з'явіліся новыя гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі, а сёння мы адкрываем вялікі амфітэатр. Аснашчэнне летняй эстрады дапаможа рэалізаваць любыя творчыя задумы. У лагеры ёсць усё неабходнае, каб летні адпачынак стаў для рабят сапраўды незабыўным.

 

«Крынічка» - гэта сучасны комплекс з чатырох карпусоў са зручнымі і камфортнымі пакоямі, клуба-сталовай, медыцынскага корпуса, спартыўных збудаванняў і інш. На тэрыторыі пракладзены пешаходныя і веласіпедныя дарожкі, устаноўлены батуты. Спартыўны комплекс складаецца з футбольнага і міні-футбольнага палёў, баскетбольнай, гандбольнай і двух валейбольных пляцовак, тэніснага корта. Акрамя гэтага маюцца шматфункцыянальныя пляцоўкі для заняткаў воркаўтам, тэнісныя сталы і многае іншае.

У гэтым годзе асаблівая ўвага была нададзена падрыхтоўцы да прыёму дзяцей з улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя па выкананні санітарна-эпідэміялагічных мер.

Першая змена пачалася толькі ўчора, але дзеці, якія прыехалі на адпачынак з усіх куткоў рэспублікі, ужо паспелі пазнаёміцца. Яны з задавальненнем праводзяць час на свежым паветры, гуляюць і займаюцца творчасцю. Лагер для іх - адно з самых яркіх уражанняў лета, таму дзеці з задавальненнем вяртаюцца сюды зноў і зноў.

 

Дзіцячы аздараўленчы лагер «Крынічка» філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» размешчаны ў экалагічна чыстым хвойна-лісцевым лясным масіве ў 45 км ад Мінска паблізу вёскі Барок Валожынскага раёна. За змену тут адпачывае ў сярэднім 300 дзяцей.

 

1

2

3

4

5