Каманда «ЯСНАе ТV» запрашае Вас на ТІБО-2023!

Каманда тэлеканала «ЯСНАе ТV» запрашае наведаць ХХIХ Міжнародную спецыялізаваную выставу TIBO-2023, якая пройдзе з 18 па 21 красавіка ў «Мінск-Арэне» па адрасе: г. Мінск, прасп. Пераможцаў, 111А.

Творчая група «ЯСНАе ТV» будзе працаваць на TIBO-2023 кожны дзень, каб бліжэй пазнаёміцца са сваімі гледачамі і расказаць пра тых, хто працуе ў кадры і за кадрам. На экспазіцыі «Белтэлекама» ўдзельнікі і госці мерапрыемства змогуць убачыць праекты тэлеканала, а таксама паразмаўляць з вядучымі папулярных праграм. А яшчэ наведнікаў чакае мноства конкурсаў, віктарын і сувеніраў.

19 красавіка ў 13:00 Юрый Гроераў, аўтар праграмы «Связісты», і Кацярына Валавік, вядучая «Раніца ЯСНАе», раскажуць пра свае праекты і пазнаёмяць з іх удзельнікамі. А вядучыя праграм «У адкрытым доступе» і «Вось гэта кіно!» – Аляксандр Сярэбранікаў і Жэня Задора сустрэнуцца з гасцямі выставы 20 красавіка ў 13:00.

І вядома ж, па добрай традыцыі, госці экспазіцыі змогуць наведаць ЭКА IT-кафэ «Белтэлекама» і пачаставацца эксклюзіўным дэсертам. Неабходна толькі зрабіць фота на стэндзе і размясціць яго ў сацсетках з хэштэгам #белтэлекамтыба2023.

Прыходзьце на TIBO-2023 і акуніцеся ў свет «ЯСНАе ТV»!

Штодзённая фотасправаздача і падрабязны анонс мерапрыемстваў на экспазіцыі «Белтэлекам» – у нашым Тэлеграм-канале. Падпішыцеся, каб быць у курсе!

Тэлеканал «ЯСНАе TV» упэўнена ўваходзіць у першую дзясятку на платформе ZALA, яго патэнцыйная аўдыторыя дасягае амаль 3 мільёны хатніх гаспадарак. Аснову вяшчання «ЯСНАе TV» складае фільмавы кантэнт, таксама на канале ствараецца 11 уласных праектаў. Тэлеканал арыентаваны на шырокую аўдыторыю і даступны для прагляду на ўсёй тэрыторыі Беларусі абанентам тэлебачання ZALA і шмат якіх кабельных аператараў.