Навінка ў «Белтэлекам»: тэлевізар KIVI Smart TV Black з дыяганаллю экрана 24 цалi!

«Белтэлекам» пашырае мадэльны шэраг тэлевізараў для набыцця ў растэрміноўку. У сэрвісных цэнтрах з'явіліся ў продажы тэлевізары KIVI 24H740LB Smart TV Black з дыяганаллю экрана 24 цалi!

Прылада адрозніваецца выразнай выявай з высокім узроўнем дэталізацыі. Тэлевізар абсталяваны дынамікамі з падтрымкай Dolby Audio і каліброўкай JVC, дзякуючы чаму ён мае дасканалы гук. Рэалістычная карцінка ў дапаўненні з якасным гукам дазволіць поўнасцю пагрузіцца ў прагляд!

Акрамя таго, тэлевізар KIVI прапануе шырокія магчымасці: выхад у інтэрнэт для прагляду анлайн-кінатэатраў, доступ да інфармацыйных забаўляльных сэрвісаў, гульні і многае іншае. Дзякуючы наяўнасці функцыі Chromecast ёсць магчымасць перадаваць на экран фатаграфіі і відэа з мабільных прылад. З KIVI можна не толькі атрымліваць асалоду ад Smart TV, але і кіраваць прыладай з дапамогай голасу.

Даведачна: у 2021 годзе ТМ «KIVI» атрымала перамогу ў Міжнародным фестывалі-конкурсе «Выбар года» ў Беларусі ў намінацыі «Імпартныя тэлевізары бюджэтнага коштавага сегмента». Брэнд «KIVI» дынамічна развіваецца і ўваходзіць у склад ТОП-3 вытворцаў тэлевізараў у Беларусі.

Тэлевізар даступны для набыцця ў растэрміноўку на 24 месяцы і без першапачатковага плацяжу кліентам кампаніі – фізічным асобам, якія больш за год карыстаюцца паслугамі доступу ў сетку Інтэрнэт і/або тэлебачання ZALA, а таксама пакетаў паслуг (падрабязней тут). Пры пакупцы ў растэрміноўку на 24 месяцы штомесячны плацёж складзе 30 рублёў.

Даведацца падрабязнасці можна па кругласутачным нумары 123. Для заказу звяртайцеся ў сэрвісны цэнтр або аформіце заяўку ў інтэрнэт-краме.

Спяшайцеся! Колькасць тавару абмежавана.

«Белтэлекам» таксама прапануе набыць ў растэрміноўку тэлевізары LG, JVC, KIVI, Samsung з дыяганалямі ад 24 да 75 дзюймаў, робаты-пыласосы Xiaomi Mi Robot і Roborock Robot, ноўтбук Huawei MateBook D 15, планшэты Samsung, а таксама кавамашыны DeLonghi.