Парадак правядзення пераразлікаў абаненцкіх плат за 9-11 жніўня

У сувязі са складанасцямі ў працы сэрвісаў перадачы даных, якія ўзніклі ў абанентаў паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт і хостынгу РУП «Белтэлекам», у перыяд з другой паловы дня 9 жніўня па 11 жніўня 2020 года па прычынах, якія не залежаць ад РУП «Белтэлекам», кіраўніцтвам кампаніі прынята рашэнне аб карэкціроўцы сум налічэнняў за трое сутак у адпаведнасці з наступным парадкам:

  1. абанентам доступу ў сетку Інтэрнэт byfly і пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт па вылучаных лініях (фізічным і юрыдычным асобам) будзе зроблены пераразлік у памеры 100% штодзённай абаненцкай платы паводле тарыфнага плану;
  2. абанентам пакетаў паслуг (за выключэннем «ЯСНА лайт») (фізічным і юрыдычным асобам) будзе зроблены пераразлік у памеры 50% штодзённай абаненцкай платы па пакеце паслуг;
  3. абанентам паслуг хостынгу будзе зроблены пераразлік у памеры 50% штодзённай абаненцкай платы за пакеты паслуг «Віртуальны выдзелены сервер», «Прадастаўленне фізічнага сервера (Dedicated)», «Прадастаўленне дыскавай прасторы» і паслугу «Размяшчэнне абсталявання (Colocation)»;
  4. абанентам паслугі «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» будзе зроблены пераразлік у памеры 100% штодзённай абаненцкай платы па тарыфным плане з улікам дадатковай прапускной здольнасці канала.

Карэкціроўкі будуць выкананы ў аўтаматычным рэжыме для паслуг з авансавай формай аплаты - у тэрмін да 31 жніўня 2020 года; для паслуг з крэдытнай формай аплаты - улічаныя ў рахунках за паслугі, аказаныя ў жніўні 2020 года.