Сетка WI-FI ад «Белтэлекама» з'явілася ў абласной бальніцы Віцебска

Медыцынскія ўстановы Віцебскай вобласці ўсё больш актыўна ўкараняюць сучасныя тэлекамунікацыйныя паслугі. Спіс здраўніц, у якіх даступная сетка Wi-Fi ад кампаніі «Белтэлекам», папоўніла Віцебская абласная клінічная бальніца.

 

Спецыялісты Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» арганізавалі ва ўстанове аховы здароўя 40 кропак доступу. Зараз скарыстацца бесправадной сеткай можна ў галоўным корпусе па вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, в. 37 і ў корпусе па вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, в. 41.

 

Каб падключыцца да інтэрнэту УАЗ «ВАКБ», неабходна выбраць сетку «VOKB FreeWiFi» і ўвесці ў акне, якое з'явілася, нумар свайго мабільнага тэлефона. На працягу некалькіх секунд на яго прыйдзе SMS-паведамленне з паролем для атрымання доступу ў інтэрнэт.

 

Па жаданні арганізацыі-заказчыка «Белтэлекам» прадастаўляе неабходнае абсталяванне і стварае сетку Wi-Fi з індывідуальнай назвай (SSID) або падключае наяўнае ў кліента абсталяванне да сістэмы аўтарызацыі РУП "Белтэлекам", калі ў яго ўжо ёсць ўласная сетка Wi-Fi. Пры гэтым заказчык атрымлівае доступ да партала аўтарызацыі і можа самастойна афармляць яго ў сваім фірмовым стылі. Заказчык можа атрымаць любую неабходную колькасць лагінаў і пароляў доступу да сеткі. Рашэнне аб тым, на якіх умовах прадастаўляць кліентам доступ да сэрвісу Wi-Fi (на платнай або бясплатнай аснове), заказчык прымае самастойна.

 

У Віцебскім філіяле адзначаюць, што паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» запатрабаваная прадстаўнікамі бізнесу. І попыт на яе пастаянна расце. Кропкі доступу з'яўляюцца на вакзалах, у кафэ, гасцініцах і іншых аб'ектах. Акрамя бесправадной сеткі, «Белтэлекам» таксама прапануе шырокі пералік паслуг для бізнэса любога маштабу.