У Гродзенскім і Віцебскім філіялах РУП «Белтэлекам» прайшлі конкурсы прафмайстэрства

У Гродзенскім і Віцебскім філіялах РУП «Белтэлекам» прайшлі конкурсы прафесійнага майстэрства «Мантаж і эксплуатацыя валаконна-аптычных ліній электрасувязі».

 

У Гродне з прывітальным словам да канкурсантаў звярнуўся галоўны інжынер Гродзенскага філіяла Аляксандр Сянчыла:

 

- На конкурсе сустракаюцца сапраўдныя майстры сваёй справы, якія ўздымаюць прафесійную планку на новы ўзровень. Тут атрымліваюць новыя веды, знаёмяцца з лепшай практыкай калегаў, абменьваюцца вопытам. А самае важнае, што конкурс дапамагае раскрыць патэнцыял, павысіць матывацыю і імкненне да далейшага прафесійнага росту.

 

За званне лепшых у прафесіі змагаліся 14 чалавек (7 каманд). За кожным працоўным месцам быў замацаваны эксперт, які пільна сачыў за якасцю выканання работы.

 

На працягу двух дзён нашы калегі спаборнічалі ў будаўніцтве ўмоўнай лініі валаконна-аптычнай сувязі (ВАЛС) з мантажом аптычных кросаў, аптычнай муфты, аптычнай размеркавальнай шафы, аптычнай размеркавальнай скрынкі, разеткі, а таксама праводзілі ўсталявальныя работы па падключэнню паслугі byfly з наладай Wi-Fi . У сур'ёзнай барацьбе пераможцы вызначыліся толькі ў апошнія хвіліны конкурсу.

 

Перамогу атрымалі Мікалай Соўца і Уладзімір Каракулька, прадстаўнікі Гродзенскага ЗВЭС. На другім месцы - Аляксандр Макатраў (Гродзенскі ЗВЭС) і Максім Гайчук (Гродзенскі ВЭС). Супрацоўнікі Смаргонскага ЗВЭС Дзмітрый Кулько і Іван Янкоўскі занялі трэцяе месца.

ses3

ses5

Удзельнікаў конкурсу ў Віцебскім філіяле РУП «Белтэлекам» вітаў галоўны інжынер Кірыл Мінчанка. Ён зрабіў акцэнт на тым, што задача мерапрыемства - не проста выявіць лепшых, але і падзяліцца назапашаным вопытам.

 

Канкурсанты рабілі мантаж і вымярэнні валаконна-аптычных кабеляў размеркавальнага і абаненцкага участкаў. У форменнай вопратцы і сродках спецаховы яны мантавалі ўмоўную лінію, выяўлялі і ліквідавалі пашкоджанні, праводзілі зварачныя работы, выконвалі іншыя заданні.

 

Пераможцамі конкурсу сталі Яўген Усцюжанін і Аляксей Харлампенка (Полацкі ЗВЭС). На другім месцы Ўладзіслаў Багалідаў, электрамеханік Віцебскага экплуатационно-тэхнічнага цэха электрасувязі, і Віталь Веціёрэц, інжынер эксплуатацыйна-тэхнічнага цэха электрасувязі. Тройку пераможцаў замыкаюць Васіль Каральчук, інжынер Дубровенскага УЭС, і Мікалай Бурылаў, інжынер Аршанскага ЗУЭС.

3

2

Удзельнікі адзначаюць, што конкурс - гэта важнае мерапрыемства, якое патрабуе сур'ёзнай падрыхтоўкі. Як і ў любым спаборніцтве, акрамя ведаў і навыкаў тут неабходныя ўважлівасць і засяроджанасць на выніку. Аднак усё гэта з лішкам кампенсуецца атрыманым прафесійным вопытам, размовамі з калегамі, новымі сяброўскімі кантактамі.

 

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых прафесійных поспехаў!