У лічбавым фармаце: дадатак «Мой горад» стартаваў ў Нясвіжы

Трынаццаць беларускіх гарадоў ужо аблічбавалі сваю інфраструктуру з дапамогай прыкладання «Мой горад». У лютым мабільная платформа стала даступна жыхарам Нясвіжа.

Аляксандр Ломскі, старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта:

– Нясвіж – горад са шматвяковай гісторыяй, у якім створаны ўмовы для развіцця ўсіх сфер дзейнасці. Лічбавізацыя горада – гэта агульная задача, у якой павінны быць задзейнічаны ўсе рэгіянальныя структуры. Сёння мы актыўна ўкараняем канцэпцыю «разумнага горада». Запуск мабільнага прыкладання «Мой горад» адзін з галоўных рычагоў цыфравізацыі Нясвіжскага рэгіёну. Мы зможам шырока прэзентаваць свой турыстычны і прамысловы патэнцыял, а таксама выкарыстоўваць платформу «Мой горад» як выдатны інструмент узаемадзеяння органаў улады, прадстаўнікоў бізнесу, жыхароў і гасцей Нясвіжскага краю.

У дадатку прадстаўлена самая патрэбная інфармацыя: падзеі горада, важныя навіны, акцыі, скідкі, апытанні. Свае акаўнты на рэсурсе маюць практычна ўсе арганізацыі раёна. Яны структураваны па відах дзейнасці: адміністрацыя горада, актыўны адпачынак і турызм, здароўе і спорт, адукацыя. Галоўная асаблівасць платформы – гэта магчымасць зваротнай сувязі з усімі ўдзельнікамі праекта. Гараджане змогуць запісацца на прыём у гарадскі выканаўчы камітэт, дзяржустанову або школу, даведацца пра рэжым працы магазінаў і кафэ, выклікаць аварыйную брыгаду, забраніраваць столік у кафэ, запланаваць візіт у салон прыгажосці або на СТА.

Ініцыятыва распрацавана ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» і накіравана на павышэнне камфорту і якасці жыцця гараджан. Старт пілотнаму праекту дадзены ў лютым 2021 года ў Полацку.

Прыкладанне даступна для запампоўкі на Android і iOS.