У Мінску пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі «Разумныя ўстойлівыя гарады: сацыяльныя, эканамічныя і кіраўніцкія складальнікі»

Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня прыняў удзел у адкрыцці Форума Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) «Разумныя ўстойлівыя гарады: сацыяльныя, эканамічныя і кіраўніцкiя складальнікі», які праходзіць у Мінску з 15 па 17 лютага.

Ужо чацвёрты раз Форум аб'ядноўвае шырокае кола спецыялістаў для абмеркавання самых паспяховых кейсаў і стратэгій укаранення «Разумных гарадоў». З прывітальным словам да прысутных звярнуліся Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, каардынатар праграм рэгіянальнага аддзялення МСЭ для краін СНД Фарыд Нахлі, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня, а таксама дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» Антон Аляксееў. У фармаце відэаканферэнцсувязі да работы Форума далучылася таксама Наталля Мочу, дырэктар рэгіянальнага аддзялення МСЭ для краін СНД.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў форуму, Юрый Петручэня адзначыў, што сёння ўвага спецыялістаў «Белтэлекама» засяроджана на перспектыўных праектах для лічбавай эканомікі, і ў першую чаргу – на стварэнні сучаснай інфраструктуры для паўсюднага ўкаранення тэхналагічных рашэнняў «Разумнага горада».

У апошнія гады пабудаваны дзесяткі тысяч кіламетраў валаконна-аптычных ліній сувязі. Сучаснымі лініямі забяспечана ўся шматкватэрная гарадская забудова, усе населеныя пункты з лікам хатніх гаспадарак 100 і больш, а таксама больш за 65% населеных пунктаў, дзе налічваецца ад 50 да 100 двароў. Маштабная мадэрнізацыя сетак дазволіла істотна скараціць «Лічбавую няроўнасць» і даць жыхарам рэспублікі практычна роўны доступ да інфармацыйных рэсурсаў.

У мерапрыемстве таксама прымаюць удзел прадстаўнікі МСЭ, органаў дзяржаўнага кіравання, раённых выканаўчых камітэтаў, вядучых арганізацый навукі і адукацыі. Практычны вопыт і шляхі пабудовы «Разумнага ўстойлівага горада» на Форуме прадстаўляюць спікеры з Расіі, Казахстана, Швейцарыі, спецыялісты міжнародных і вядучых айчынных кампаній.

Эксперты прадставяць тэматычныя даклады па сацыяльных, эканамічных і кіраўніцкіх аспектах «Разумных устойлівых гарадоў» у некалькіх сесіях. 16 лютага, у рамках сесіі «Развіццё разумных устойлівых гарадоў: павышэнне якасці жыцця гарадскога насельніцтва» намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Сяргей Туромша выступіць з дакладам «Праект «Мой горад». Лічбавая экасістэма сучаснага горада».

Роўна год таму, у лютым 2021 года, Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублiкi Беларусь сумесна з РУП «Белтэлекам» быў дадзены старт праекту «Мой горад». Гэта мабільнае прыкладанне, якое аблічбавала асноўныя гарадскія сэрвісы для насельніцтва і бізнесу. Новая платформа стала інструментам камфортнага ўзаемадзеяння жыхароў з гарадской інфраструктурай. На сённяшні дзень мабільны дадатак ужо працуе ў пяці гарадах Беларусі: Полацку, Глыбокім, Пінску, Оршы і Баранавічах.

Форум дасць магчымасць пазнаёміцца з найноўшымі сусветнымі дасягненнямі ў галіне «Разумных устойлівых гарадоў», якія рэалізуюцца пад эгідай МСЭ, абмяняцца вопытам, ідэямі і знайсці новыя кропкi росту і супрацоўніцтва.