Паважаныя карыстальнікі!
Паведамляем вам пра змены ў структуры нашых афіцыйных анлайн-рэсурсаў.
З 10 снежня 2025 года самастойная праца сайтаў byfly.by, байфлай.бел, zala.by, зала.бел будзе спынена.
Для вашай зручнасці мы аб'ядналі ўсе інфармацыйныя рэсурсы. Гэта азначае, што цяпер поўная і актуальная інфармацыя аб паслугах РУП «Белтэлекам», у тым ліку byfly і ZALA, структураваная і даступная на асноўным афіцыйным сайце кампаніі – beltelecom.by.
Такім чынам, пры пераходзе па старых адрасах вы будзеце аўтаматычна перанакіраваны на адпаведныя раздзелы сайта beltelecom.by.
ZALA аб'ядноўвае інтэрактыўнае, эфірнае і інтэрнэт-тэлебачанне. Інтэрактыўнае ТБ дазваляе кіраваць тэлеканаламі – ставіць на паўзу, перамотваць, праглядаць архіўныя перадачы. Эфірнае тэлебачанне забяспечвае лічбавую якасць нават у выдаленых раёнах, а са SMART ZALA тэлепраграмы і інтэрактыўныя функцыі даступныя ўсюды, дзе ёсць інтэрнэт. Акрамя гэтага, вы можаце падключыць тэматычныя пакеты – «Дзіцячы», «Спартыўны», «Пазнавальны», «Для душы» і іншыя.
byfly прапануе правадны і бесправадны доступ у сетку Інтэрнэт для камфортнага выкарыстання дома ці ў офісе. Абанентам byfly даступна шырокая лінейка тарыфных планаў на хуткасці да 500 Мбіт/с, а таксама дадатковыя сэрвісы – антывірусная абарона, «Бацькоўскі кантроль», «Воблачны дыск» і іншыя карысныя опцыі. Акрамя таго, разам з інтэрнэтам вы можаце падключыць папулярныя падпіскі: Ого!Кіно, Яндэкс Плюс, Прэм'ер, Okko, WINK і Літрэс.
Дзякуем за карыстанне нашымі паслугамі! Застаемся з вамі на сайце beltelecom.by!