Паслугі аператарам сувязі з'яўляюцца значным сегментам дзейнасці Белтэлекам. Наяўнасць сеткі перадачы даных рэспубліканскага маштабу дазваляе Белтэлекам аказваць аператарам электрасувязі паслугі на тэрыторыі ўсей краіны.
У прыватнасці, для забеспячэння аператараў электрасувязі паслугамі доступу ў сетку інтэрнэт Белтэлекам прапануе "Паслугу па прадастаўленні аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт". Паслуга аказваецца на хуткасці ад 1 Мбіт/с і больш (з крокам кратнасці 1 Мбіт/с).
Паколькі да паслуг аператарскага класа прад'яўляюцца самыя высокія патрабаванні, у Белтэлекам ажыццяўляецца кругласутачны маніторынг абсталявання, аператарам прадастаўляецца аператыўная інфармацыя аб стане сеткі Інтэрнэт і сеткі Белтэлекам, дзейнічае служба падтрымкі.
Для падключэння абсталявання аператару прадастаўляецца адзін або некалькі партоў (інтэрфейс падключэння Ethernet) на абсталяванні вузлоў перадачы даных РУП «Белтэлекам» у г. Мінску, а таксама ў абласных і раенных цэнтрах пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці. Для арганізацыі падключэння ў рамках паслугі на кожны порт выдзяляюцца тэхналагічныя (без спагнання аплаты) IP-адрасы:
- пры падключэнні з адрасацыяй па IPv4 – 4 IP-адрасы;
- пры падключэнні з адрасацыяй па IPv6 – масіў адрасоў /64 (маска падсеткі).
Дадаткова ў рамках паслугі па прадастаўленні аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт заказчыку можа быць прадастаўлена паслуга па абмежаванні доступу да рэсурсаў сеткі Інтэрнэт, уключаных у спіс абмежаванага доступу, і якія змяшчаюць інфармацыю, забароненую або абмежаваную да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Таксама дадаткова ў рамках паслугі заказчыку можа быць прадастаўлены сэрвіс «Абарона ад DDoS-атак». Гэты сэрвіс дазваляе ажыццяўляць маніторынг трафіка і яго абарону ад розных тыпаў размеркаваных атак на адмову ў абслугоўванні сеткавых рэсурсаў і http-сервераў. У рамках аказання сэрвісу заказчыку прадастаўляецца web-інтэрфейс для маніторынгу і кіравання фільтраваннем трафіка». Сэрвіс прадастаўляецца пры ўмове наяўнасці ў заказчыка сумарнай прапускной здольнасці падключэнняў 100 Мбіт/с і больш.
У рамках паслугі ўсім абанентам прадастаўляецца сэрвіс «Глыбокі аналіз сеткавых пакетаў» (Deep Packet Inspection). У рамках дадзенага сэрвісу ў рэжыме рэальнага часу забяспечваецца:
- поўны аналіз змесціва пакетаў на узроўнях сеткавай мадэлі OSI ад 2-га да 7-га ўзроўню па пратаколах (уключаючы службовыя), дадатках, сэрвісах;
- класіфікацыя ідэнтыфікаваных пратаколаў і дадаткаў;
- выяўленне трафіку віртуальных прыватных сетак (VPN);
- падтрымка для кіравання трафікам інтэрнэт-пратаколаў версій 4 і 6;
- поўная падтрымка кіравання трафікам (прыярэтызацыю, маркіроўку, абмежаванне хуткасці (у тым ліку іерархічнае), блакаванне, змяненне параметраў якасці, лагаванне, запіс дампа) па пратаколах, дадатках, сэрвісах, уключаючы VoIP-дадаткі і сэрвісы;
- кантроль доступу да "чорных" і "белых" спісаў IP-адрасоў і URL з перанакіраваннем на пэўны рэсурс (для http).
Тарыфы на паслугі доступу да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання, якія аказваюцца аператрам электрасувязі Рэспублікі Беларусь, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам | |||
Уводзяцца з 1 студзеня 2023 года | |||
№ п/п | Найменне паслуг (прапускная здольнасць) | Тарыф без уліку падатку на даданую вартасць, беларускіх рублёў | |
1 | Доступ да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання ў залежнасці ад хуткасці, у месяц: | ||
1.1 | 512 Кбіт/сек | 13,10 | |
1.2 | 1 Мбіт/с | 16,27 | |
1.3 | 2 Мбіт/с | 23,02 | |
1.4 | 3 Мбіт/с | 34,33 | |
1.5 | 4 Мбіт/с | 45,54 | |
1.6 | 5 Мбіт/с | 56,55 | |
1.7 | 6 Мбіт/с | 67,46 | |
1.8 | 7 Мбіт/с | 78,08 | |
1.9 | 8 Мбіт/с | 87,90 | |
1.10 | 9 Мбіт/с | 97,42 | |
1.11 | 10 Мбіт/с | 106,65 | |
1.12 | 11 Мбіт/с | 115,58 | |
1.13 | 12 Мбіт/с | 124,40 | |
1.14 | 13 Мбіт/с | 134,03 | |
1.15 | 14 Мбіт/с | 143,45 | |
1.16 | 15 Мбіт/с | 152,98 | |
1.17 | 16 Мбіт/с | 161,90 | |
1.18 | 17 Мбіт/с | 171,03 | |
1.19 | 18 Мбіт/с | 179,37 | |
1.20 | 19 Мбіт/с | 188,39 | |
1.21 | 20 Мбіт/с | 196,83 | |
1.22 | з 21 Мбіт/с да 25 Мбіт/с уключна звыш падпункта 1.21 за кожны поўны 1 Мбіт/с | 9,72 | |
1.23 | з 26 Мбіт/с да 30 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21,1.22 за кожны поўны 1 Мбіт/с | 9,62 | |
1.24 | з 31 Мбіт/с да 40 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.23 за кожны поўны 1 Мбіт/с | 9,52 | |
1.25 | з 41 Мбіт/с да 50 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.24 за кожны поўны 1 Мбіт/с | 9,42 | |
1.26 | з 51 Мбіт/с да 60 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.25 за кожны поўны 1 Мбіт/с | 9,33 | |
1.27 | з 61 Мбіт/с да 70 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.26 за кожны поўны 1 Мбіт/с | 9,13 | |
1.28 | з 71 Мбіт/с да 80 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.27 за кожны поўны 1 Мбіт/с | 9,03 | |
1.29 | з 81 Мбіт/с да 90 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.28 за кожны поўны 1 Мбіт/с | 8,93 | |
1.30 | з 91 Мбіт/с да 100 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.29 за кожны поўны 1 Мбіт/с | 8,83 | |
1.31 | са 101 Мбіт/с да 155 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.30 за кожны поўны 1Мбіт/с | 8,73 | |
1.32 | Звыш 155 Мбіт/с звыш падпунктаў 1.21-1.31 за кожны поўны 1 Мбіт/с | 8,63 | |
2 | Прадастаўленне доступу да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання, аднаразова | 27,78 | |
3 | Змена хуткасці доступу да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання, аднаразова | 8,40 | |
4 | Аутсормінг, у месяц за кожнае падключэнне да 10 Гбіт/с | 952,00 | |
Заўвагі: | |||
1. | Пры прадастаўленні больш аднаго парта ў адным пункце падключэння пры ўмове, калі сумарная хуткасць доступу менш прапускной здольнасці аднаго з дадатковых партоў у гэтым пункце падключэння, плата за дадатковы порт спаганяецца ў адпаведнасці з тарыфамі на паслугі пастаяннага доступу ў сетку інтэрнэт па выдзеленых лініях, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. | ||
2. | Пры падключэнні абанента да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання на кожны порт падключэння выдзяляюцца чатыры тэхналагічных статычных IP-адрасы з адраснай прасторы IPv-4. Статычныя IP-адрасы, якія прадстаўляюцца звыш тэхналагічных, аплачваюцца ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі на паслугі перадачы даных. | ||
3. | Пры прадастаўленні доступу да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання з фільтраваннем трафіка плата спаганяецца з прымяненнем павышаючага каэфіцыента 1,05 да тарыфаў, устаноўленых пунктам 1. | ||
4. | Тарыфы на паслугі доступу да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання, якія аказваюцца аператарам электрасувязі Рэспублікі Беларусь, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, устаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам. | ||
5. | Паслуга доступу да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання аказваецца толькі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія маюць ліцэнзію Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на дзейнасць у галіне электрасувязі (аператарам электрасувязі). | ||
6. | Падключэнне новых абанентаў да паслугі доступу да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання з хуткасцю да 1 Мбіт/с (падпункт 1.1), а таксама пераключэнне існуючых абанентаў на хуткасць да 1 Мбіт/с з 1 сакавіка 2017 года не ажыццящляецца. | ||
7. |
Пры прадастаўленні доступу да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання з дадатковым сэрвісам «Абарона ад DDoS-атак» плата спаганяецца з прымяненнем павышаючага каэфіцыента 1,1 да тарыфаў, устаноўленых пунктам 1. Дадатковы сэрвіс «Абарона ад DDoS-атак» прадастаўляецца абанентам, падключаным да сеткі інтэрнэт з хуткасцю доступу 100 Мбіт/с і больш. |
||
8. | Пры тэрміновым заказе (на працягу аднаго рабочага дня) на павелічэнне хуткасці доступу з гарантаванай паласой прапускання аплата па п. 3 тарыфаў ажыццяўляецца ў трохразовым памеры. | ||
9. | Паслуга «Аутсормінг» аказваецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці і ў адпаведнасці з Інструкцыяй па ўжыванні апаратна-праграмных сродкаў для забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, устаноўленых на сеткі перадачы даных РУП "Белтэлекам" пры прадастаўленні дадатковай паслугі «Аутсормінг». Кошт паслугі не залежыць ад схемы арганізацыі паслугі. | ||
10. | Пры прадастаўленні аператарам электрасувязі паслугі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт, з дадатковым сэрвісам «Глыбокі аналіз сеткавых пакетаў Deep Packet Inspection)» плата спаганяецца з ужываннем павышаючага каэфіцыента 1,05 да тарыфаў. |