Падпіска Яндэкс «Плюс Мульты»

Глядзіце любімыя фільмы, слухайце музыку з дадатковай паслугай для абанентаў Інтэрнет і пакетаў паслуг «Доступ да сэрвісных платформ іншых кампаній».

За ўмераную штомесячную плату вам будзе прадстаўлена магчымасць доступу да каталогаў з дзясяткаў тысяч твораў.

Доступ да падпіскі «Яндэкс.Плюс»

Падпіска Яндэкс.Плюс - гэта доступ да сэрвісаў Яндэкса, а таксама кэшбэку баламі пры аплаце паслуг у іх

Падключыцца да паслугі можна праз дадатак «Мой Белтэлекам», кабінет карыстальніка, у сэрвісных цэнтрах, а таксама перайшоўшы па спасылцы: https://plus.yandex.by/beltelecom

У рамках падпіскі вам прапануюцца наступныя сэрвісы:

1. Яндэкс.Музыка. Доступ да ўсіх трэкаў у базе Яндэкс.Музыкі, высокая якасць гуку, праслухоўванне без рэкламы, запампоўка на тэлефон (даступна толькі ў дадатку Яндэкс.Музыкі для мабільных прылад).

Праслухоўванне без рэкламы не распаўсюджваецца на ўласную рэкламу сэрвісу Яндэкс.Музыка і 3-х асоб, афіляваных з ТАА «Яндэкс», а таксама рэкламу, якая можа змяшчацца ў падкастах;

2. Кінапошук. Доступ да эксклюзіўных прэм'ераў, а таксама фільмаў і серыялаў. У арыгінале ці агучцы на выбар, без рэкламы, у высокай якасці;

3. Яндэкс.Таксі. Кешбэк баламі 10% на паслугі партнёраў сэрвісу па перавозцы пасажыраў і багажу па тарыфах «Камфорт», «Камфорт+», «Бізнес» (з тарыфамі можна азнаёміцца на сайце www.taxi.yandex.by або ў мабільным дадатку Яндэкс Go).

Дадатковая інфармацыя аб сэрвісе Яндэкс.Плюс.

1. Доступ да Кантэнту можа быць прадастаўлены не больш як на 2 прыладах карыстальніка. Адначасовае прайграванне аўдыё, як і аўдыёвізуальных, твораў, магчыма не больш чым на 1 прыладзе карыстальніка.

2. Аплата за падпіску Яндэкс.Плюс спісваецца з асабовага рахунку асноўнай паслугі РУП «Белтэлекам» (прывязваць банкаўскую карту да рахунку не трэба).

3. Тарыфныя планы, у дадатак да якіх можна падключыць падпіску Яндекс.Плюс:

  •    тарыфныя планы доступу ў сетку Інтэрнет;
  •    усе актуальныя пакеты паслуг лінеек "ЯСНА" і "Сямейны";
Тарыфы на паслугі па доступе да сэрвісных платформ іншых кампаній, якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)

№ п/п

Назва паслуг

Тарыф з улікам падатку на дабаўленую вартасць, рублёў

1.

Доступ да падпіскі Яндэкс.Плюс, у месяц

5,49

Усім абанентам, якія падключыліся да падпіскі Яндэкс Плюс  па 31.12.2021, прадастаўляецца зніжка 100% на абанементную плату на працягу 90 каляндарных дзён з моманту падключэння.