Паслуга «Віртуальны нумар» прызначана для фізічных асоб, якім неабходна падаць рэкламнае ці інфармацыйнае паведамленне, не ўказваючы рэальныя нумары тэлефонаў. Віртуальны нумар – гэта паслуга, якая дазваляе з выдзеленага для абанента нумара, пераадрасаваць усе званкі, якія прыходзяць на яго, на іншы, загадзя зададзены тэлефонны нумар, у тым ліку мабільны. Пры неабходнасці, магчыма самастойная змена нумара, на які будуць пераадрасоўвацца званкі, праз кабінет карыстальніка. Віртуальны нумар вылучаецца з масіва рэгіянальных нумароў. Для арганізацыі паслугі не трэба пракладваць тэлефонныя лініі або набываць якое-небудзь дадатковае абсталяванне. У выпадку змены хатняга адрасу, выдадзены віртуальны нумар застанецца нязменным. Падрабязней з умовамі аказання паслугі «Віртуальны нумар» можна азнаёміцца ў Парадку аказання паслугі "Віртуальны нумар". Тарыфы на паслуг «Віртуальны нумар» для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года№ п/пНайменне паслугТарыфы з улікам падатку на даданую вартасць, беларускіх рублёў 3.10.3Віртуальны нумар: 3.10.3.1выдзяленне віртуальнага нумара, за паслугу6,803.10.3.2абанетская плата, у месяц 3.10.3.2.1з пераадрасацыяй на сетку стацыянарнай электрасувязі, «Максіфон»7,003.10.3.2.2з пераадрасацыяй на рухомую сетку электрасувязі15,233.10.3.2.3з пераадрасаваннем да абанентаў, арганізаваным на нумарацыі +375740ХХХХХХХ (200 хвілін)21,003.10.3.3з блакіроўкай доступу: 3.10.3.3.1на 15 дзён2,003.10.3.3.2на 30 дзён3,903.10.3.3.3на 45 дзён5,90Заўвага. У кошт абанементнай платы за віртуальны нумар уключана 500 хвілін пераадрасаваных злучэнняў на стацыянарную сетку электрасувязі, «Максіфон» і 200 хвілін на рухомую сетку электрасувязі. У выпадку перавышэння ўстаноўленага ліміта, уключанага ў абанементную плату, плата спагняецца ў адпаведнасці з дзейнымі тарыфамі ў залежнасці ад тыпу злучэння і факта «Безумоўнай пераадрасацыі». Друк