Паслуга "Інтэрактыўнае апытанне" уяўляе сабой фіксаванне статстычных звестак аб колькасці званкоў, якія паступілі на выдзеленыя тэлефонныя нумары ад абанентаў сеткі электрасувязі агульнага карыстання, адлюстраванне вынікаў «Інтэрактыўнага апытання» на web-старонцы http://interopros.beltelecom.by у рэжыме рэальнага часу, а таксама тарыфікацыю паступаючых выклікаў ад абанентаў (у выпадку, калі званкі абанентаў будуць платнымі, па тарыфах Заказчыка). Пры дапамозе гэтай паслугі Заказчык мае магчымасць: папулярызаваць сваю прадукцыю; праводзіць маркетынгавыя даследаванні ў дачыненні да сваіх тавараў, паслуг, кліентаў і канкурэнтаў; арганізаваць сваю работу на аснове самых свежых статыстычных звестак; праводзіць сацыялагічныя апытанні грамадскай думкі, гульневыя перадачы (латарэі, віктарыны і інш.) і г.д. Пры гэтым рэзультаты "Інтэрактыўнага апытання" могуць неадкладна прадстаўляцца ў розных сродках масавай інфармацыі (напрыклад, у тэле- і радыеэфіры, у сетцы Інтэрнэт), аб'яўляецца па заканчэнні апытання альбо выкарыстоўвацца для ўнутрыфірмавых мэтаў. Доступ да паслугі "Інтэрактыўнае апытанне" для абанентаў Рэспублікі Беларусь арганізуецца з выкарыстаннем нумарацыі фармата 8-803-АВС-хххх (у выпадку, калі званкі для абанентаў суткі электрасувязі агульнага карыстання будуць бясплатнымі) і фармата 8-810-АВС-хххх (у выпадку, калі званкі для абанентаў сеткі электрасувязі агульнага карыстання будуць платнымі) дзе: 8 - код выхада на міжнародную станцыю, 803, 810- код паслугі (803- бясплатнае апытанне, 810 – платнае апытанне), АВС - рэгіянальны код паслугі, хххх - код Заказчыка. Нумарацыя прызначаецца РУП «Белтэлекам» па ўзгадненні з заказчыкам паслугі. Магчымасці паслугі: аўтаматычны пачатак/спыненне ўліку выклікаў і SMS на зададзены час; cамастойная актывацыя/дэактывацыя галасавання Заказчыкам праз web-партал Паслугі (опцыя па патрабаванні); самастойнае абнуленне Заказчыкам лічыльніка на web-партале старонкі вынікаў галасавання; аўтаадказчык з маўленчым прывітаннем (для тэлефоннага галасавання); кантроль за дынамікай галасавання; атрыманне вынікаў галасавання ў рэжыме рэальнага часу для Заказчыка Паслугі; атрыманне/прагляд вынікаў праз сетку інтэрнэт (асобна/разам па тэлефонным і SMS галасаванні); вынікі апытання размяшчаюцца ў сетцы інтэрнэт па адрасе http://interopros.beltelecom.by (асобна/разам па тэлефонным і SMS галасаванні); выдзяленне рэквізітаў доступу да web-сервера інтэлектуальнай платформы для прагляду вынікаў галасавання (асобна/разам па тэлефонным і SMS галасаванні); перыяд абнаўлення звестак на web-сайце ўстанаўліваецца Заказчыкам самастойна і можа складаць 5 секунд, 30 секунд, 1 хвіліна, 2 хвіліны, 5 хвілін, 10 хвілін; атрыманне вынікаў праз сетку інтэрнэт (асобна/разам па тэлефонным і SMS галасаванні), выкарыстоўваючы HTTP запыт да лічыльніках вынікаў галасавання. Тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне паслугі "Інтэрактыўнае апытанне, якая аказваецца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам Уводзяцца з 25 студзеня 2020 года № п/п Найменне паслугі Тарыфы без уліку падатку на даданую вартасць, беларускіх рублёў галасавое тэлефоннае галасаванне SMS-галасаванне 1 Тэлефоннае злучэнне, за паслугу 1.1 Званок на Еўрабачанне 0,464 - 1.2 Званок на платнае інтэрактыўнае апытанне 0,40 2 Арганізацыя паслугі з прысваеннем аднаго нумара, аднаразова 126,00 64,00 3 Актывізацыя кожнага наступнага нумара, пачынаючы з другога за нумар, аднаразова 6,50 4,40 4 Выдача пароля для доступу да WEB-сервера ІП, за паслугу 35,70 - 5 Выдача расшыфровачнай ведамасці, за перыяд назапашвання 340,00 - 6 Апрацоўка і выстаўленне рахунку 6.1 ад 1 да 10000 званкоў ўключна 63,00 - 6.2 звыш 10000 за кожную поўную і няпоўную 1000 выклікаў 6,30 - 7 Выкарыстанне абсталявання інтэлектуальнай платформы, за кожныя поўныя або няпоўныя 10 хвілін з 9.00 да 23.00 з 23.00 да 9.00 кругласутачна 7.1 да 30 хвілін уключна 119,0 119,0 74,5 7.2 да 2 гадзін уключна 51,6 27,5 33,0 7.3 звыш 2 гадзін у месяц 45,2 24,2 29,0 Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугу «Інтэрактыўнае апытанне» Друк