Пакетная прапанова "Разумны прыпынак" прызначана для павышэння камфорту і бяспекі грамадзян, якія чакаюць грамадскі транспарт на тэрыторыі спецыяльна абсталяваных прыпыначных павільёнаў.Пакетная прапанова складаецца з наступных кампанентаў:паслуга "Відэакантроль";паслуга "Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi";паслуга VPN (для падключэння трывожнай кнопкі);работы па мантажы і наладзе элементаў Разумнага прыпынку;паслуга па эксплуатацыйна-тэхнічнаму абслугоўванню (ЭТА) з прадастаўленнем элементаў Разумнага прыпынку.У якасці элементаў Разумнага прыпынку могуць выкарыстоўвацца наступныя віды абсталявання:Электроннае табло, для размяшчэння інфармацыі аб раскладзе руху грамадскага транспарту;Сэнсарная панэль з дыяганаллю 50", 60", 65", 75" (памер дыяганалі можа вар'іравацца), з сэнсарным кіраваннем, у антывандальным, пыла- і вільгацеахаваным корпусе для доступу да Дадатку "Мой горад" (пры яго наяўнасці ў канкрэтным горадзе);Трывожная кнопка.У пералік работ па мантажы і наладзе элементаў Разумнага прыпынку ўключаюцца наступныя віды работ:ацэнка параметраў Прыпынкавага павільёна на прадмет магчымасці размяшчэння элементаў Разумнага прыпынку (памеры павільёна, магчымасць вытрымаць вагу элементаў, іншыя асаблівасці, якія ўплываюць на працэс мантажу элементаў);закупка абсталявання (элементы Разумнага прыпынку з улікам пажаданняў Абанента і параметраў Прыпынкавага павільёна, камутацыйнае (камутатар на патрэбную колькасць партоў у залежнасці ад колькасці элементаў, заказаных Абанентам) і мацавальнае абсталяванне пры неабходнасці);правядзенне мантажных работ і настройкі элементаў Разумнага прыпынку, камутацыйнага абсталявання. Тарыфы на пакетную камерцыйную прапанову "Разумны прыпынак", якая аказваецца юрыдычным асобам Уводзяцца з 05 верасня 2025 года№ п/пНайменне паслугТарыф, рублёўюрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікібез уліку ПДВ1Эксплуатацыйна-тэхнічнае абслугоўванне з прадастаўленнем элементаў Разумнага прыпынку, за адзін элемент у месяц: 1.1электроннае табло157,001.2сэнсарная панэль 1.2.1дыяганаль 65"390,00 дыяганаль 55"367,20 дыяганаль 50"325,402Дадатковыя паслугі: 2.1няпланавы выезд спецыяліста, за адзін выезд28,00Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на пакетную камерцыйную прапанову "Разумны прыпынак", якая аказваецца юрыдычным асобам1Сапраўдная Інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на пакетную камерцыйную прапанову "Разумны прыпынак", якая аказваецца юрыдычным асобам.2У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы на пакетную камерцыйную прапанову "Разумны прыпынак", якая аказваецца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам устаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць спаганяецца згодна з заканадаўствам.3Мінімальным напаўненнем для прадастаўлення Пакетнай прапановы з'яўляецца замова паслугі «Відэакантроль» з устаноўкай адной відэакамеры з дазволам 2 Мпікс і паслугі эксплутацыйна-тэхнічнае абслугоўванне (ЭТА) з падаваннем у карыстанне Электроннага табло.4Пакетная камерцыйная прапанова "Разумны прыпынак" можа ўключаць: паслугу "Відэакантроль", паслугу "Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi", паслугу VPN, работы па мантажы і наладзе элементаў Разумнага прыпынку, паслугу па эксплуатацыйна-тэхнічным абслугоўванні (ЭТА) з прадастаўленнем элементаў Разумнага прыпынку. Аднаразовыя і штомесячныя платы за аказанне паслугі "Відэакантроль" і паслугі "Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi" спаганяюцца ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі. За аказанне паслугі VPN для падключэння Трывожнай кнопкі спаганяюцца аднаразовыя і штомесячныя платы ў адпаведнасці з тарыфамі на паслугу "Аб'яднанне карпаратыўных сетак па IP-пратаколе (VPN)" за кожную кропку падключэння з разліку паласы прапускання ў памеры 1 Мбіт/с для кожнай Трывожнай кнопкі.5За няпланавы выезд спецыяліста РУП "Белтэлекам" спаганяецца аднаразовая плата. Няпланавы выезд спецыяліста ўключае кошт прафілактычных і аднаўленчых работ на абсталяванні элементаў Разумнага прыпынку без уліку матэрыялаў, затрачаных пры правядзенні гэтых работ. Кошт матэрыялаў спаганяецца звыш кошту пакетнай камерцыйнай прапановы Разумны прыпынак са стаўкай ПДВ 20%. Друк