Мінскі нумар

Паслуга «Мінскі нумар» дазваляе арганізаваць абаненту любога населенага пункта Беларусі на абаненцкай лініі тэлефонны нумар з масіва мясцовай нумарацыі г. Мінска. Кошт званкоў з Мінска на выдзелены нумар можна параўнаць з тарыфамі  на званкі ўнутры горада, пры тым, што  на самой справе Вы можаце знаходзіцца ў любым населеным пункце Рэспублікі Беларусь за выключэннем г. Мінска і Мінскага раёна.

Такім чынам, знаходзячыся фактычна ў іншым рэгіёне, Вы можаце паспяхова рэалізоўваць Вашы тавары і паслугі на тэрыторыі г. Мінска, не залежна ад таго, дзе на самой справе знаходзіцца Ваша кампанія.

Найбольш істотныя ўмовы аказання паслугі вы знойдзеце ў раздзеле Парадку аказання паслугі

ТАРЫФЫ НА ПАСЛУГУ «МІНСКІ НУМАР» 
для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.
Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года
№ п/п Найменне паслуг Тарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў
3.17.3.1 абаненцкая плата за адзін "Мінскі нумар", у месяц 12,00

Заўвага.

Для абанентаў паслугі "Мінскі нумар" прадастаўленне паслуг тэлефоннай сувязі (абаненцкая плата, аплата хвілін тэлефонных злучэнняў, выхад на даведачныя службы і інш.) ажыццяўляецца на падставе дзеючага Дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі і дзеючых тарыфаў. Тарыфікацыя злучэнняў, устаноўленых з "Мінскага нумара" ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Парадкам аказання паслугі "Мінскі нумар"