Інструкцыя аб парадку прымянення тарыфаў "Максіфон"

ІНСТРУКЦЫЯ  аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў 
на паслугі тэлефаніі па ІP-пратаколе "Максіфон" для 
юрыдычных асо і індывідуальных прадпрымальнікаў

1. Тарыфы, указаныя ў дадатку 93, прымяняюцца пры вызначэнні платы за паслугі тэлефаніі па IP-пратаколе "Максіфон",  якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.
2. У адпаведнасці з дзейнічаючым заканадаўствам тарыфы, указаныя ў дадатку 93, устаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць.
3. Плата за зыходнае злучэнне абанентаў сеткі электрасувязі агульнага карыстання з абанентамі "Максіфон"  спагняецца ў адпаведнасці з дзейнічаючымі тарыфамі на паслугі па прадастаўленні міжгароднага тэлефоннага злучэння. 
4. Плата за выбар элітнага нумара ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзейнічаючымі тарыфамі на паслугі электрасувязі агульнага карыстання.
5. Плата за зыходныя міжнародныя галасавыя паведамленні спагняецца ў адпаведнасці з дзейнічаючымі тарыфамі на паслугіпа прадастаўленні міжнародных тэлефонных злучэнняў абанентам сеткі электрасувязі агульнага карыстання. Дадатковая плата за мясцовае тэлефоннае злучэнне не спагняецца. 
6. Пры замене нумара па просьбе абанента плата спагняецца ў адпаведнасці з дзйенічаючымі тарыфамі на паслугі для абанентаў сеткі электрасувязі агульнага карыстання па замене нумара па просьбе абанента ў межах адной АТС.
7. Плата за пераафармленне дагавора ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзейнічаючымі тарыфамі на паслугі электрасувязі агульнага карыстання за пераафармленне абанемента.
8. Плата за злучэнне пры перадачы файлаў і тэкставых паведамленняў паміж абанентамі  "Максіфон" не спагняецца.
9. Плата за відэа злучэнне спагняецца ў адпаведнасці з тарыфамі на злучэнне па перадачы галасавых паведамленняў.
10. Плата за выхад на даведачную службу (109) спагняецца ў адпаведнасці з дзейнічаючымі тарыфамі на даведачна-інфармацыйныя паслугі. 
11. Плата за выхад на даведачныя службы (123, 153) не спаягняецца. 
12. Абанементная плата па тарыфным плане «Кампаньён» уключае 400 хвілін зыходных злучэнняў для перадачы галасовага паведамлення для злучэнняў, устаноўленых з тэрыторыі РБ на абанентаў сеткі электрасувязі агульнага карыстання, у тым ліку абанентаў  «Максіфон», і 100 хвілін зыходных злучэнняў для перадачы галасавога паведамлення для злучэнняў, устаноўленых з тэрыторыі РБ на абанентаў сотавай рухомай электрасувязі.
13. Абанементная плата па тарыфным плане «Кампаньён плюс» ўключае 800 хвілін зыходных злучэнняў для перадачы галасавога паведамлення для злучэнняў, устаноўленых з тэрыторыі РБ на абанентаў сеткі электрасувязі агульнага карыстання, у тым ліку абанентаў «Максифон», і 200 хвілін выходных злучэнняў для перадачы галасавога паведамлення для злучэнняў, устаноўленых з тэрыторыі РБ на абанентаў сотавай рухомай электрасувязі.
14. Нескарыстаная колькасць хвілін зыходных злучэнняў для перадачы галасавога паведамлення, уключаных у абанементную плату па тарыфных планах «Кампаньён», "Кампаньён плюс" на наступны каляндарны перыяд не пераносіцца.
15. Аплата хвілін зыходных злучэнняў для перадачы галасавога паведамлення, устаноўленых з тэрыторыі РБ звыш ўлічаных у абанементнай плаце па тарыфных планах «Кампаньён», "Кампаньён плюс" ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктамі 2.1-2.2 для тарыфнага плана «Свабодны».
16. Для абанентаў тарыфных планаў "Кампаньён", "Кампаньён плюс" плата за зыходныя паведамленні пры перадачы галасавога паведамлення, устаноўленыя ўнутры сеткі Максіфон, не спагняецца.
17. Падключэнне да тарыфнага плана "Кампаньён", "Кампаньё плюс" ажыццяўляецца толькі пры ўмове падключэння не менш пяці нумароў.