Тарыфы на паслугі па прадастаўленні тэлефонных злучэнняў абанентам сеткі стацыянарнай электрасувязі пры выхадзе да абанентаў сетак сотавай рухомай электрасувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года № п/п Найменне паслугі Тарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў 1 Тэлефонныя злучэнні ў межах рэспублікі, якія прадстаўляюцца абанентам сеткі стацыянарнай электрасувязі пры выхадзе да абанентаў аператараў сетак сотавай рухомай электрасувязі, за хвіліну 0,0536 2 Тэлефонныя злучэнні ў межах рэспублікі, якія прадстаўляюцца абанентам сеткі стацыянарнай электрасувязі пры выхадзе да абанентаў, арганізаваных на нумарацыі +375740ХХХХХХХ, за хвіліну: 0,0640 3 У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам гранічныя максімальныя тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць. Падатак на дададзеную вартасць спагняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам. 4 Звыш устаноўленых тарыфаў за кожную хвіліну тэлефоннага злучэння з абанентамі сотавай рухомай электрасувязі спаганяецца пачасовая плата за выкарыстанне мясцовай тэлефоннай сеткі ў памеры кошту адной хвіліны мясцовага тэлефоннага злучэння, якое прадастаўляецца абанентам сеткі стацыянарнай электрасувязі, у адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі. 5 Калі працягласць тэлефоннага злучэння пры выхадзе на абанентаў сотавай рухомай электрасувязі распаўсюджваецца на два ці больш тарыфных перыяды, то тарыфікацыя ажыццяўляецца па кожным тарыфным перыядзе паасобна. 6 Звыш платы за кожнае тэлефоннае злучэнне, якое прадстаўляецца з кватэрных тэлефонаў і тэлефонаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, спаганяецца 5 працэнтаў ад налічанай сумы. Друк