Паслуга «Прадастаўленне доступу да платформы «Мой горад»

Мой городПлатформа «Мой горад» - гэта:

· мабільны дадатак для доступу да гарадскіх сэрвісаў жыхароў і гасцей горада

· праграмна-апаратны комплекс, які ўключае сістэмы адміністравання для Аператара і абанентаў

Для горада

Платформа «Мой горад» распрацоўваецца ў Рэспубліцы Беларусь для спрашчэння ўзаемадзеяння паміж гараджанамі і гарадской інфраструктурай, павышэння эфектыўнасці і хуткасці гэтага ўзаемадзеяння з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій.

Платформа ствараецца для паляпшэння якасці жыцця беларускіх гарадоў, павышэння камфорту з дапамогай электронных сэрвісаў і розных тэхналагічных навін.

Плюсы падключэння

· Ператварэнне ў «Разумны горад» у кароткія тэрміны

· Эканомія за кошт выкарыстання адной платформы

· Кругласутачная падтрымка

Для Гараджан

Мабільны дадатак «Мой горад» дазваляе гараджанам атрымаць просты і зручны доступ да дзяржаўных і прыватных арганізацый з аднаго дадатку.

Дзякуючы гэтаму ўзаемадзеянне з горадам становіцца лёгкім і прыемным – кожны чалавек можа сам ацаніць зручнасць работы з гарадскімі сэрвісамі праз свой смартфон.

З дапамогай мабільнага Дадатку «Мой горад» жыхары і госці горада могуць:

  • азнаёміцца з афішай культурных і спартыўных мерапрыемстваў,
  • запісацца на прыём у дзяржаўныя ўстановы або заказаць паслугі ў камерцыйных кампаній
  • даведацца пра рэжым працы кафэ і рэстаранаў
  • выклікаць аварыйную брыгаду
  • і шмат што іншае

Для Арганізацый

Кожная арганізацыя – удзельнік праекта атрымлівае магчымасць больш камфортнага ўзаемадзеяння з карыстальнікамі праз лічбавыя інструменты.

З дапамогай платформы «Мой горад» арганізацыі горада атрымліваюць:

  • дадатковы канал камунікацый са спажыўцамі,
  • пашырэнне мэтавай аўдыторыі,
  • дадатковы даход

Дадатак складаецца з набору тыпавых модуляў, даступных для запаўнення ўсім удзельнікам. У прыватнасці, на платформе рэалізаваны наступныя магчымасці:

  • Звесткі аб кампаніі
  • Навіны кампаніі
  • Афіша горада
  • Акцыі ў вашай кампаніі
  • Модулі анлайн-запісу, анлайн-аплаты і анлайн-дастаўкі
  • Кабінет аператара анлайн-паслуг
Турызм Беларусі

Для эфектыўнага выкарыстання ўнікальных рэсурсаў рэгіёнаў і павышэння турыстычнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь, платформа «Мой горад» прапануе дадатковую паслугу «Турызм Беларусі», якая прадстаўлена асобным раздзелам у дадатку «Мой горад».

Карыстальнікі прыкладання змогуць азнаёміцца са славутасцямі рэгіёну і выбраць турыстычны маршрут у адпаведнасці са сваімі інтарэсамі.

Удзельнікам даступныя наступныя магчымасці:
 
  • Размяшчэнне агульнай інфармацыі аб патэнцыяле рэгіёну па відах эканамічнай дзейнасці
  • Размяшчэнне аб'ектаў на карце.
  • Размяшчэнне даведачнай інфармацыі па відах турызму.
  • Размяшчэнне інфармацыі аб турыстычных інфармацыйных цэнтрах рэгіёну.
  • Пабудова маршруту па вобласці.

Прыкладанне працуе ў наступных гарадах:

  • Акцябрскі
  • Баранавічы
  • Бешанковiчы
  • Бабруйск
  • Браслаў
  • Вiлейка
  • Ганцавiчы
  • Глыбокае
  • Гарадок
  • Дзяржынск
  • Добруш
  • Докшыцы
  • Жлобiн
  • Жодзіна
  • Калiнкавiчы
  • Лепель
  • Лёзна
  • Ляхавiчы
  • Лунiнец
  • Магiлеў
  • Маладзечна
  • Мазыр
  • Мядзел
  • Нароўля
  • Новалукомль
  • Нясвiж
  • Орша
  • Пінск
  • Полацк
  • Рэчыца
  • Свiслач
  • Смаргонь
  • Салiгорск
  • Столiн
  • Сянно
  • Целяханы
  • Чашнікі
  • Шуміліна
  • Дуброўна

Тарыфы на паслугу доступу да платформы «Мой горад»

Уводзяцца з 01 студзеня 2022

№ п/п

Найменне паслуг

Тарыф, рублёў

фізічныя асобы (самазанятыя, акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) (з улікам ПДВ)

юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі (без уліку ПДВ)

1

Доступ да платформы «Мой горад»:

   

1.1

абанементная плата, у месяц

19,20

16,00

1.2

пры прадастаўленні доступу да платформы «Мой горад» арганізацыям, якія фінансуюцца з бюджэту, плата спаганяецца з прымяненнем каэфіцыента 0,8.

   

Доступ у раздзел Турызм Беларусі


пп
Наименование услуг
Тарыф, рублёў
фізічныя асобы (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) (з улікам ПДВ)
юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі (без уліку ПДВ)
1.2 дадатковыя паслугi:
 
 
1.2.1 Доступ у раздзел Турызм Беларусі, у месяц
-
10,00

Пагадненне аб прыватнасці