Конкурс «МАЯ БЕЛАРУСЬ-МАЦІ РОДНАЯ» на лепшае выкананне твораў беларускіх аўтараў

Беларусь — мая маці. Гэта мусіць сказаць кожны з нас. Сказаць шчыра, пранікліва, адчуўшы непадзельнасць свайго лёсу з гісторыяй роднага краю, з яго стваральным развіццём.

У рамках Года Малой Радзiмы, абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь, 12 лістапада пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам» быу праведзены агляд-конкурс «МАЯ БЕЛАРУСЬ-МАЦІ РОДНАЯ» сярод прафсаюзнага актыву на лепшае выкананне твораў беларускіх аўтараў.

Кожны жадаючы змог сказаць з гонарам за асабістую далучанасць да беларускай святой  зямлі, сказаць з годнасцю, што ўсе яе слаўныя традыцыі будуць прадоўжаны, а велічныя справы памножаны намі.