Каманда Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" заняла першае месца і стала пераможцам конкурсу прафмайстэрства "Мантаж і эксплуатацыя ВОЛС-2024"

Пераможцы конкурсу прафмайстэрства "Мантаж і эксплуатацыя ВОЛС - 2024"- каманда Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам"!

Тры дні напружанай барацьбы, кожны этап - сапраўдны выклік. За званне лепшых у прафесіі змагаліся 7 каманд.

Каманда Гомельскага філіяла паспяхова прайшла ўсе этапы конкурсу і заняла заслужанае першае месца, паказаўшы найвышэйшы ўзровень майстэрства і прафесіяналізму і давёўшы, што Гомельскія кабельшчыкі гатовыя вырашаць любыя задачы!

Склад каманды Гомельскага філіяла:

- Прахарэнка Ігар Анатольевіч,

- Асадчы Сяргей Аляксандравіч,

- Ганчароў Уладзімір Віктаравіч.

Таксама наша каманда заняла трэцяе месца ў творчым конкурсе!

Увесь калектыў Гомельскага філіяла актыўна хварэў за нашых удзельнікаў. Віншуем нашу каманду і ганарымся пераможцамі!

______________________________________________________________________________

Падобныя мерапрыемствы спрыяюць матывацыі персаналу на дасягненне высокіх прафесійных вынікаў, а таксама павышэння прэстыжу працы рабочых спецыяльнасцяў. Асноўная мэта правядзення падобных конкурсаў-удасканаленне прафесійнага майстэрства і далучэнне нашых работнікаў да тэхнічнай творчасці.

Спаборніцтва таксама дапамагае выяўляць і заахвочваць работнікаў і калектывы, якія прымяняюць найбольш эфектыўныя метады якаснай працы, а таксама распаўсюджваць вопыт перадавікоў у філіялах прадпрыемства. Нашы работнікі-сапраўдныя майстры сваёй справы, якія падымаюць прафесійную планку на новы ўзровень.

Конкурс закліканы спрыяць абмену і атрыманню новых ведаў, азнаямленню з лепшымі рашэннямі калег. Але самае важнае, што конкурс дапамагае раскрыць патэнцыял нашых супрацоўнікаў, павысіць матывацыю, адзначыць найбольш годных работнікаў і заахвоціць іх імкненне да далейшага прафесійнага росту.

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Об оформлении первичных учетных документов
Мероприятия Года качества
Материалы по профилактике и противодействию киберпреступности
Работа в охранных зонах линий электросвязи
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями РБ
Белорусская интегрированная сервисно-расчетная система
Информационное сообщение
Измерения, испытания, поверка и калибровка
28-й энергетический и экологический форум 2024
Год качества
Будьте внимательны на дорогах!
Конкурс логотип
Правовой форум Беларуси
Премия правительства 2021
РСМОБ
На другом берегу (2023)
Kaspersky
Портал Президента РБ
Национальный правовой интернет-портал РБ
Сайт Могилевского областного исполнительного комитета
Беларусь – энергоэффективная страна
novogodnaya_akciya