В Брэсцкім філіяле РУП «Белтэлекам» адбылося пасяджэнне Савета філіяла, на якім былі падведзены вынікі работы за 2025 год і вызначаны ключавыя задачы на 2026 год.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел начальнік упраўлення камерцыйнай дзейнасці РУП «Белтэлекам» Алена Слабко. Яна адзначыла, што філіял прадэманстраваў устойлівыя вынікі па асноўных напрамках дзейнасці, забяспечыўшы рост абаненцкай базы і пашырэнне спектра прапанаваных паслуг.
Пасяджэнне Савета філіяла стала важным этапам у фарміраванні стратэгіі развіцця Брэсцкага філіяла на наступны год. Кіраўніцтва падкрэсліла, што галоўная мэта — забяспечыць надзейную сувязь і сучасныя лічбавыя паслугі для жыхароў рэгіёна і бізнесу, садзейнічаючы развіццю лічбавай эканомікі Беларусі.