Паслуга IPLC - паслуга прадастаўлення ў карыстанне прыватных міжнародных каналаў (International Private Leased Circuit) пабудавана на ўласных магістральных SDH / DWDM каналах і сетках партнёраў і дае магчымасць арганізаваць злучэнні point-to-point (кропка-кропка), point-to-multipoint (кропка-шматкропка). Гэтыя злучэнні, дазваляюць прапускаць розныя віды трафіку, уключаючы даныя, голас і відэа, у рэальным часе, з гарантаванай прапускной здольнасцю і высокім узроўнем даступнасці сэрвісу для крытычна важных дадткаў. Прапускная здольнасць: ад 64 Кбіт/с да 100 Гбіт/c. Тэхналогіі: SDH, EoSDH, Ethernet L2 / L3 VPN, MPLS. Транспартная сетка РУП «Белтэлекам» і ўзаемадзеянне з міжнароднымі партнёрамі сумежных дзяржаў. Пры неабходнасці падаўжэння міжнароднага канала да офіса заказчыка (апошняя міля) прадастаўляюцца маршрутызатары, мадэмы ці іншае абсталяванне (у тым ліку з падтрымкай QinQ). Перавагі: надзейнае злучэнне з высокай устойлівасцю да несанкцыянаванага ўмяшання ў распараджэнні заказчыка 24/7/365 (366); высокая якасць сувязі каналаў, якія прадстаўляюцца заказчыкам: даступнасць 99,5% і вышэй; нізкая затрымка (Мінск - Франкфурт: 21,2 мс, Мінск - Масква: 10,5 мс); сучаснае высакахуткаснае абсталяванне сувязі перадавых вытворцаў; выкарыстанне ўласных магістральных і валаконна-аптычных ліній сувязі; стопрацэнтны «гарачы» рэзерв па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; магчымасць арганізацыі апошняй мілі па ВОЛС або медзі аператыўна ў любую кропку Рэспублікі Беларусь з прадастаўленнем абсталявання; маніторынг працаздольнасці канала і кваліфікаваная тэхнічная падтрымка 24/7/365 (366); магчымасць пабудовы каналаў як без рэзервавання, так і са стопрацэнтным рэзерваваннем, а таксама поўным геаграфічным разнясеннем; магчымасць выбару аператара-партнёра, які адказвае за міжнародную частка канала. Мы прапануем заказчыкам рашэнне ўсіх тэлекамунікацыйных задач кампаніі па транзіту трафіку, у любую краіну свету, з дапамогай мадэлі цэнтралізаванага абслугоўвання OSS (One-Stop Shopping), што дазваляе заказаць адначасова ўсе складнікі канала, заключыць дагавор і аплачваць паслугу па адзіным рахунку, а таксама магчымасць аплаты толькі за нацыянальны ўчастак. Даведкі па пытаннях прадастаўлення ў карыстанне міжнародных каналаў сувязі можна атрымаць у спецыялістаў Аддзела ўзаемадзеяння з аператарамі РУП «Белтэлекам»: Кантактны тэлефон: +375 (17) 217-12-42 і +375 (17) 217-14-42, Электронная пошта для накіравання папярэдніх заявак: nikitavb@main.beltelecom.by . Тарыфы для юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь на паслугі па прадастаўленні ў карыстанне лічбавых міжнародных каналаў Уводзіцца з 01 верасня 2019 года № п/п Найменне паслуг Тарыф без уліку падатку на даданую вартасць, рублёў 1. Інсталяцыя міжнароднага канала (аднаразовая) 1.1. з улікам арганізацыі гарадскога працягнення: 880,00 У кошт інсталяцыі ўключана плата за арганізацыю прамой сувязі. Пры выкананні дакабліравання будынка абанента плата дадаткова не бярэцца. 1.2. без уліку арганізацыі гарадскога працягнення: 855,00 1.3. Пераінсталяцыя міжнароднага канала (Пры змене хуткасці перадачы / адрасу абанента): 650,00 2. Плата за прадастаўленне ў карыстанне лічбавага канала (у залежнасці ад напрамку), у месяц № п/п Прапускная здольнасць канала Напрамак канала (дзяржаўная мяжа) Літва Латвія Расія Украіна Польшча Тарыф без уліку падатку на даданую вартасць, рублёў 2.1. для заказчыкаў г. Мінска ў залежнасці ад хуткасці: 2.1.1. 64 Кбіт/с 117,23 120,24 126,25 129,26 126,25 2.1.2 128 Кбіт/с 204,41 213,43 222,44 231,46 222,44 2.1.3 192 Кбіт/с 294,59 306,61 321,64 333,67 321,64 2.1.4 256 Кбіт/с 378,76 396,79 411,82 429,86 411,82 2.1.5 384 Кбіт/с 514,03 535,07 559,12 583,16 559,12 2.1.6 512 Кбіт/с 670,34 700,4 733,46 763,52 733,46 2.1.7 768 Кбіт/с 829,66 868,73 904,81 943,88 904,81 2.1.8 1 Мбіт/с 1 010,02 1 055,11 1 100,2 1 145,29 1 100,2 2.1.9 1,5 Мбіт/с 1 208,41 1 262,52 1 316,63 1 373,74 1 316,63 2.1.10 2 Мбіт/с 1 388,77 1 451,9 1 515,02 1 578,15 1 515,02 2.2 для заказчыкаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі (акрамя заказчыкаў г. Мінска) у залежнасці ад хуткасці: 2.2.1 64 Кбіт/с 123,25 129,26 132,26 138,28 132,26 2.2.2 128 Кбіт/с 219,44 228,46 237,47 246,49 237,47 2.2.3 192 Кбіт/с 315,63 327,65 339,68 351,7 339,68 2.2.4 256 Кбіт/с 405,81 420,84 438,88 453,91 438,88 2.2.5 384 Кбіт/с 547,09 571,14 595,19 616,23 595,19 2.2.6 512 Кбіт/с 718,43 748,49 778,55 808,61 778,55 2.2.7 768 Кбит/с 886,77 925,85 964,93 1 001 964,93 2.2.8 1 Мбіт/с 1 079,15 1 124,24 1 172,34 1 217,43 1 172,34 2.2.9 1,5 Мбіт/с 1 292,58 1 346,69 1 403,8 1 457,91 1 403,8 2.2.10 2 Мбіт/с 1 484,96 1 548,09 1 611,22 1 677,35 1 611,22 Заўвага 1. Плата за прадастаўленне ў карыстанне міжнароднага лічбавага канала бярэцца па тарыфах у залежнасці ад месцазнаходжання заказчыка, напрамкі канала і хуткасці канала. 2. Пры прадастаўленні ў карыстанне міжнародных каналаў з аналагавым канцавым абсталяваннем плата бярэцца па тарыфах на прадастаўленне ў карыстанне міжнароднага лічбавага канала з хуткасцю 64 Кбіт/сек. 3. Пры прадастаўленні ў карыстанне міжнародных тэлеграфных каналаў плата бярэцца па тарыфах на прадастаўленне ў карыстанне міжнароднага лічбавага канала з хуткасцю 64Кбіт/сек (паз.1.1, 2.1) з ужываннем паніжальных каэфіцыентаў (Рэкамендацыі D.3 і D.20 МСЭ) у залежнасці ад хуткасці: 50 Бод - 0,25; 100 Бод - 0,3; 200 Бод - 0,4. 4. У кошт прадастаўлення ў карыстанне канала ўключаны выдаткі, звязаныя з прадастаўленнем ў карыстанне і эксплуатацыйна-тэхнічным абслугоўваннем порта крос-канектора і мадэмаў. 5. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць (ПДВ). ПДВ бярэцца згодна з заканадаўствам. 6. Паслуга прадастаўлення ў карыстанне міжнародных лічбавых каналаў можа прадастаўляцца на тэрмін менш за адзін месяц. Пры разліку тэрміну прадастаўлення ў карыстанне міжнародных лічбавых каналаў адзін дзень азначае перыяд працягласцю 24 гадзіны. Тэрмін прадастаўлення ў карыстанне міжнародных лічбавых каналаў вызначаецца велічынёй, кратнай 24 гадзін, пачынаючы з моманту, калі канал становіцца даступным, да моманту, калі ён выводзіцца з эксплуатацыі. Калі колькасць дзён, атрыманых такім чынам, утрымлівае няпоўныя 24 гадзіны, то яго трэба акругліць да наступнага цэлага ліку. У гэтым выпадку плата разлічваецца наступным чынам: а) за першы дзень: 20 працэнтаў штомесячнай платы; б) за кожны наступны дзень, пачынаючы з другога дня: 3,33 працэнта (1/30) штомесячнай платы. Агульная сума за месяц, належная да аплаты кліентам, ні пры якіх абставінах не павінна перавышаць суму штомесячнай платы. 7. Звыш 2 Мбіт / c дзейнічаюць дагаворныя цэны. Друк