У Крупскім участку электрасувязі Мінскага філіяла прайшоў Адзіны дзень інфармавання.
Галоўнымі тэмамі для абмеркаванняў сталі:
Беларусь - краіна магчымасцяў
Маладзёжная палітыка на сучасным этапе
На сустрэчы прысутнічалі дырэктар Мінскага філіяла «Белтэлекам» Уладзімір Шынкарэвіч і старшыня Першаснай прафсаюзнай арганізацыі Мінскага філіяла Наталля Трашчынская.
Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы.
Адзіны дзень інфармавання праводзіцца ў Мінскім філіяле на рэгулярнай аснове ў адпаведнасці з зацверджаным графікам. Асноўная мэта такіх мерапрыемстваў - своечасовае інфармаванне супрацоўнікаў аб важнейшых сацыяльна-палітычных і эканамічных працэсах у краіне.